Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ТСБМ, V, 376). [Юлія]: Пан мяне не возьме; а я не веру, каб такая шляхетная постаць магла таіць у сабе сэрца, здольнае пакрыўдзіць бедную дзяўчыну (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 61). 2. Знешне вытанчаны, высакародны, з вялікім пачуццём годнасці. За ўсіх адказваў Змітрок Барташэвіч, саракагадовы халасцяк са шляхетнымі манерамі (Б. Стральцоў - ТСБМ, V, 376). II Які адпавядае існуючым нормам маралі. I не прыйшоў, напэўна, з тае прычыны, што падлоўчы не лічыў шляхетным пасылаць сына, не пабачыўшыся і не перагаварыўшы з настаўнікам, бо ён тут чалавек новы, незнаёмы (Я. Колас - ТСБМ, V, 376). Шляхетчына ж., зб. (разм.). Тое, што шляхта. Была калісь шляхетчына, Вяльможныя пані; Мералася з маскалямі, 3 ордай, з султанамі, 3 немчурою (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 413). Шляхецкі [польск. szlachecki], прым. Які мае адносіны да шляхты, належыць ёй. На гвалт Пулаўскага і Паца Ўстае шляхецкая зямля, I-разам сто канфедэрацыіі (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 414). Пагулялі гайдамакі, Добра пагулялі: Год шляхецкаю крывёю Паілі, злівалі Украіну (там жа, 483-484). Гэта не просты шляхецкі наезд (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 109). Надышоў час, калі ён, скончыўшы ветэрынарны інстытут, вярнуўся ў свой фальварак. Тады з'ехалася ўся радня, якая толькі былаў шляхецкай акрузе, і вырашыла, што Казімір павінен жаніцца (П. Пестрак - ТСБМ, V, 376). Н Які паходзіць са шляхты. Зайздросцілі [Янку] хлопцы, любілі дзяўчаты; Любіла і Зося, шляхецкая дочка, А гэтаму сведкай і садзік, і ночка (Я. Купала. Адплата кахання - 36. тв., V, 43). Шляхецтва [польск. szlachectwo] 1. 36. Toe, што шляхта. He толькі ў Віркуцці, але і шмат па якіх маёнтках акупаванага Палесся ладзілі паны пышныя банкеты польскаму афіцэрству. Польскае шляхецтва перажывала мядовы месяц адраджэння свае дзяржаўнасці, зварот да жыцця, здзяйсненне гадаваных вякамі надзей (Я. Колас - ТСБМ, V, 376). Суседзі маўчалі, Дзівіліся, як там з Польшчы Каралі ўцякаюць, Ды слухалі, як шляхецтва Збэшчана гукае (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 414). 2. Прыналежнасць да дваранскага саслоўя. He пазбаўляйце шляхецтва (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 224). [Сяргей:] - Эх, Васіль! Шляхецтва гэтае і бацькоў нашых атруціла і ў нас атруты ўліло... (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, V, 376). [Статкевіч]: Ён смеў назваць мяне мужыком?! Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату, — дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва! (Шугаецца да Альпенскага і пачынаюць біцца.) (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 133). Шляхечы, прым. Які належыць шляхце; у якім жыве шляхта. [Вінцэнты] першы павёў вёску на панскую зямлю і шляхечыя хутары (К. Чор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехалася
1 👁
 ◀  / 658  ▶