Шлем м. Старажытны металічны галаўны ўбор воінаў, які ахоўваў галаву ад удараў і пашкоджанняў. Сыны багатых баяр надзелі прыгожыя рознакаляровыя даспехі, бліскучыя вастраверхія шлемы (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 143). Мячы, сякеры, дубіны воінаў народнай арміі білі па металічных латах і шлемах рыцараў («Маладосць» - ТСБМ, V, 372). Усе [польскія паны] -у капелюшах, у большасці — капелюшы з пушыстымі пер'ямі, як шышакі над шлемамі ў колішніх рыцараў (П. Пестрак - ТСБМ, V, 372). [Ганна]: Залатыя праменні меў [рыцар] на шлеме, й залатое вымаляванае на шчыце сонца, й вялікія шумячыя крыллі пры плячах (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 122). Шлык [ст.-бел. шлыкь; польск. szlyk тур. baslyk] м. Высокая шапка. Сігізмунд сцішыўся, паехаў крокам, паправіў шлык з куніцы, што падчас скачкі насунуўся на вочы (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 128). Шлюп м. Трохмачтавы карабель у парусным флоце XVIII-XIX стст., аснашчаны прамымі парусамі. На двух шлюпах «Усход» і «Мірны» Ф. Ф. Белінсгаузен і М. П. Лазараў накіраваліся на поўдзень («Беларусь» - ТСБМ, V, 375). Шлямы [ст.-бел. шлямь, шламь - футра; ням. Schlamm] мн. Карункі. У блакітнай спадніцы, падшытай белымі шлямамі - карункамі, у белай ільняной кофце, у вяночку з рамонкаў, яна [Гайна] лоўка несла тонкае, амаль празрыстае палатно, паклаўшы яго на руку (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 366). Шляхетнасць ж. 1. У дарэвалюцыйнай Расіі - прыналежнасць да дваранскага саслоўя. [Маслянка:] - Пан працуе толькі ў белых пальчатках. Брудныя справы пану не па густу. Шляхетнасць не дазваляе, арыстакратычнасць паходжання... (М. Машара-ТСБМ, V, 376). 2. Уласцівасць шляхетнага (у II знач.). Да шляхты Саўка не меў дачынення, ён нават не быў каталіком, і Шляхцюк было не прозвішча, а мянушка за яго схільнасць да шляхетнасці, да вонкавай фанабэрыі дома і на людзях (Т. Хадкевіч - ТСБМ, V, 376). Н Выхаванасць, уменне трымаць сябе ў людзях. Садзяцца госці, ды не зразу, За стол не лезуць для паказу, Бо так шляхетнасць вымагае (Я. Колас - ТСБМ, V, 376). // (іран.). Ведаем цану вашай шляхетнасці (М. Віж. Лабірынт - Л, 38). Шляхетнейшы, прым. Вышэйшая ступень параўнання да шляхетны. Hi сваркі з імі, ні згрызот, Яны - шляхетнейшыя людзі (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 90). Шляхетны, прым. 1. У дарэвалюцыйнай Расіі-дваранскі, дваранскага паходжання. Апанас Сажалка, малады ў той час прадзед Міхася Сажалкі, лепшага друга і памочніка Сапегі, не зважаючы на свой шляхетны род, любіў бадзяцца з простымі валачобнікамі (М. Паслядовіч
Дадатковыя словы
перямі
1 👁