Старонка 611
◀ / 658 ▶
шы пачуццяў... дзявочага сэрца! (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я – Тв., 246). [За Вольгай] ішоў таўставаты ягомасць у чорнай кепцы (П. Пестрак – ТСБМ, V, 490). З чым завітае пан ягомасць? З якою прыйдзе ліхатой? (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 57). Зьлез Сымонка ды із скрыпкай За «ягомасьцем» ідзе (Я. Колас. Сымон Музыка – СМ, 130). // (алегар.). У адносінах да «ваўка». [Баран]: Мяне са скуры абдзіраць так без пары Лішні труд, вяльможны пане; На то ёсць спосаб дагаднейшы, Што і мучэння мне убавіць, I для ягомасця лацвейшы (Я. Купала. Воўк і баран – Зб. тв., I, 399). 2. Пра незнаёмага мужчыну (разм.). Неўзабаве Руневіч заўважыў у натоўпе белую варону – дзіўнага ягамосця ў цывільнай нетутэйшай вопратцы (Я. Брыль – ТСБМ, V, 489). 3. Форма звароту да пана ці каго-н. I спытаўся пан замковы: – Гэта ён музыка й ёсьць? – Ён, ён самы, ягамосьць (Я. Колас. Сымон Музыка – СМ, 130). – Дарогу ж мы знаем Да вас, ягамосці, Да вас будзем ездзіць Мы часта ў госці (А. Русак – ТСБМ, V, 489). [3-і падарожны]: А я скажу вам, ягамосці: Сыходзіць з поля маладзец (Я. Купала. На папасе – Зб. тв., VI, 162). «Брава! Брава! Ахрысцілі! За такое ж цуда Барыша нам, ягамосцю! Чуеш, ахрышчоны? Барыша стаў!» (Я. Купала. Гайдамакі – Зб. тв., V, 420).– Ага!.. чаму гэта, ягомасць, Вядзеш вялікую знаёмасць? Чужых цялят бярэш на пашу? (Я. Колас – ТСБМ, V, 490). Δ Панове-ягамосці: Убеглі ўзрушаныя госці. Пан Глынка цопнуў капялюш, I разам выгукнулі: – Юш! Вайна, панове-ягамосці! (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 223). Ягляны [польск.], прым. Прасяны. Бадзялася тут жа лямешка густая, Пансак – ягляная са скваркамі каша, То яда мужыцкая! – то пацеха наша! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы – Тв., 214). Ядальня ж. Сталоўка, сталовая. – Я ж есці хачу, да ядальні іду... (М. Гарэцкі – ТСБМ, V, 490). На першым паверсе замка, там, дзе былі кухня і ядальня, пачулася ціхае бразгаценне (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 357). Ядваб [ст.-бел. едвабь; польск. jedwab з чэш.] м. (паэт.). Шоўк. ..старэйшая дачка, якая звалася Анэля, мела чорныя валасы, стройную постаць, жывы пагляд; прырода яе надзяліла так шчодра, што каштоўныя аздобы і ядваб да яе прыгажосці нічога дадаць не змаглі б (Ян Баршчэўскі. Драўляны дзядок і кабета Інсекта – Выбр. тв., 284). Гандлёвая плошча з ратушай была запоўненая людзьмі, у крамах прадаваліся тавары з замежных краін, прылаўкі згіналіся пад куклямі адамашка і белі, ядвабу і мяхоў (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 292). Яны [маладыя] выйшлі з царквы; ён – у лазуровым шаўковым каптане і шапцы, абітай собалем, яна – у чырвоным адамашкавым летніку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 658 ▶