Шпіц [ням. Spitze] м. Высокая вузкая надбудова ў выглядзе піраміды або конуса, якая завяршае ўвесь комплекс збудавання; шпіль. З мільённага людскога мурашніку, што трапятаў перад Ганнінымі вачыма, рэльефна выступала фігура Рыгора. Гэта фігура засланяла сабою і гмах Ісакіеўскага сабора, і шпіц Петрапаўласкі (Ц. Гартны – ТСБМ, V, 390). Гляджу на сонныя грамады Пустынных вуліц, як блішчыць Адміралцейскі ў высях шпіц (Я. Купала. Медны коннік – Зб. тв., V, 354).
Шпіцаль [польск.] м. Шпік, даносчык. Сярод іх [вераб'ёў] няма «ворагаў народу» і шпіцаляў (М. Цэлеш. «Янка сеяў – людзі жалі» – ХБ, 134).
Шпіцрутэны [ням. Spitzrute] мн., адз. шпіцрутэн, м. Доўгія гнуткія дубцы або палкі, якімі білі салдат, злачынцаў у дарэвалюцыйнай Расіі, праганяючы іх праз строй. А гэта была сама тая пара, калі свіст шпіцрутэна зліваўся са звонам кайданаў (М. Лужанін – ТСБМ, V, 390). – Набілі морду, – бурчаў цельпукаваты Грыма. – Вось вам. На вазах харч вязуць, гарматы разрываюцца. Ваяваць развучыліся. Шпіцрутэны – гэта мы ўмеем (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 317). – Народ не з вамі. Ён ненавідзіць Кур'яна, шпіцрутэны, наборы (там жа, 175). Кайданнік мог ударыць канвойнага – і тады яго ставілі пад першы лепшы мур або ў першым гарадку вадзілі праз тысячу шпіцрутэнаў (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 349). Прайшлі праз шпіцрутэны амаль усе мужыкі і падлеткі Крошына (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў – Пр., 195). А ён [пані Антоні], нібы трапляючы ў кальчугі вушка, павесіў урачыста на далоні правай Шпіцрутэн, быццам піку для вайны крывавай (В. Дунін-Марцінкевіч. З-над Іслачы, або Лекі на сон – Тв., 395–396).
Шпрэвяне мн. Славянскія плямёны. ..цяпер дзяўчыне мроіліся балады, якія спявалі галіцкія спевакі аб падзеях гэтага стагоддзя, калі да маркграфства Брандэнбургскага, дзе раней жылі люцічы, далучыліся і землі шпрэвян (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 123)... кожны тут ведаў, чым скончылася вялікая бітва апошняга браніборгскага князя Прыбіслава з Альбрэхтам Мядзведзем: славяне – люцічы і шпрэвяне – былі анямечаныя, і сённяшняе графства Брандэнбургскае ўжо стала цалкам нямецкім (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 452).
Штаб-афіцэр м. У рускай арміі ў пачатку XVIII ст. – старшы афіцэр ад маёра да палкоўніка (на флоце – ад капітана-лейтэнанта да капітана 1-га рангу). Дарма, відаць, я дазволіў сабе зняважліва падумаць пра майго губеранскага штаб-афіцэра корпуса жандараў (М. Віж. Лабірынт – Л, 237). – Наколькі я ведаю, падпалкоўнік, вы – жандарскі штаб-афіцэр у маёй губерні, а не аглядчык славеснасці! – рэзка абарваў губернатар (там жа, 251). ..штаб-афіцэр мясцовага корпуса жан
75 👁