ночку без сведак адны караталі, Аб шчасці кахання салодка шапталі (Я. Купала. Адплата кахання – Зб. тв., V, 43). [Лаўчынскі:] – Як можна? Шляхцянка – род панскі, косць з косці – З мужыцкай крывёю змяшаціся хоча!.. (там жа, 45). Прыязджае жанчына, шляхцянка (В. Говар. Пялёстак і крышталь – ПК, 134). [Жрэц:] –У Рацібора – каханка з прускіх шляхцянак (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 441). Сказаць, каб пані ці шляхцянка, А то мужычка, хлопка, тля, І даць такога штурхаля, І так зняважыць! О, паганка! (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 173). Марыне трэба спрасці воўну, Заказ прынесены даўно, І смыча нітку яна роўна Шляхцянцы нейкай на сукно (там жа, 18).
Шнека ж. Рыбалоўная лодка, род карбаса. Славянскія стругі, шнекі, бусы і ўчаны трымаюцца на вадзе лепей, але на Дняпры ёсць страшныя камяні, дзе лодкі выцягваюць і валакуць па зямлі, і каля такіх валокаў падсцерагаюць рабаўнікі (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 189).
Шнур м. Паласа зямлі, выдзеленая селяніну, якую ён засяваў збожжам. Другі [селянін] шоў у поле агледзець шчасліву Зборшчыну на шнуры, што ужо даспела. Ў чэсць святога Івана песня загудзела! (В. Дунін-Марцінкевіч. Купала – Тв., 233).
Шнуровачка ж. Ласк. да шнуроўка. [Паўлінка]: Шнуровачку так жа вазьму, бо хто ж яе тут будзе насіць?.. (Я. Купала. Паўлінка – Зб. тв., VI, 233).
Шнуроўка ж. Частка жаночай сукенкі, якая сцягвалася шнурком; гарсэт. Купіў ёй хустачку і жычку, Шнуроўку ў талю падабраў, А раз паркалю на спаднічку Ў каапарацыі набраў (Я. Купала. І што я ёй зрабіў такое? – Зб. тв., IV, 132). Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Бо занадта зацягнулася ў шнуроўку (М. Багдановіч – ТСБМ, V, 383).
Шолам м. Тое, што шалом. Ад вечара да раніцы Лятуць стрэлы гартоўныя, Грымяць мячы аб шоламы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 259).
Шорнік [ад шоры – конская вупраж без хамута або нямецкая вупраж з лямкай] м. Той, хто робіць раменную вупраж, конскую вупражную збрую. І яны ехалі – гарбары і залаташвеі, шорнікі і ювеліры, карэтных спраў майстры і куафюршчыкі, якія рыхтаваліся выкладаць на галовах віленскіх модніц самыя адмысловыя прычоскі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 412).
Шпала [ад гал. spalk – падпорка] ж. Знак адрознення старшага каманднага саставу ў Савецкай Арміі (да 1943 г.), які меў форму прамавугольніка. Наперадзе ўсіх ішоў высокі чалавек, на пятліцах камандзірскай гімнасцёркі ў яго было па чатыры «шпалы», а на рукаве гарэла пяціканцовая зорка палітработніка (М. Лупсякоў – ТСБМ, V, 387).
76 👁