княжацкі маёнтак (М. Чарот – ТСБМ, V, 376). Вось шляхціц, марны шэршань, Той выскачак адзін, Душу заціркай муча, – Ужо ён гаспадзін! (Я. Купала. І як тут не смяяцца… – Зб. тв., І, 29). На свеце белым пад Гайнай убогай, Жыў шляхціц багаты; меў поле ён многа (Я. Купала. Адплата кахання – Зб. тв., V, 41). Галоўным чынам чырванеў ад злосці адзін шляхціц, чарнявы, з доўгім носам, падобным да яўрэйскага (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв., 91). ..панна Антаніна Радзівіл .. выходзіць замуж за шляхціца Станіслава Юрагу (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў – Пр., 194). Сцяпан Крыніцкі, засцянковы шляхціч, 45 г. (Я. Купала. Паўлінка – Зб. тв., VI, 179). Але калі б ён [бацька] не здаў паложанае дзякло і грошы за арэнду, то быць яму бітым – няхай як шляхцічу, і на дыванку (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 233).
∆ Шляхціц-магнат: Кожны шляхціц-магнат зневажае законы, Бо сябе лічыць вартым жазла і кароны (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве – Тв., 318).
○ Шляхціц на загродзе – дробны шляхціц, які меў невялікі маёнтак з абгароджанай сядзібай. Дзядзька мой пан Завальня, досыць заможны шляхціц на загродзе, жыў у паўночным і дзікім баку Беларусі (Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня – Выбр. тв., 89).
◊ Як без хваста сабака, так шляхціц без чына (фальклл.). – Вучыць нас стара прыгаворка: Як без хваста сабака, так шляхціц без чына; Хвост сабацэ да бегу нямала прычына (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 445).
Шляхцюк м. (разм., пагардл.). Звычайна пра маладога шляхціца. Абодва ў дыхтоўных, на сто год, сурдутах шэрага колеру, абодва трошкі занураныя, абодва пышнавусыя, яны чымсьці нагадвалі камічных шляхцюкоў з карціны «Бітва пад Оршай» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, І, 81). Гэтыя старасветчыкі, гэтыя святыя ды божыя старазаветныя шляхцюкі – яны горла за свае грошы перарваць гатовы (там жа, ІІ, 39). Стагі спалілі за апошнія дні ў шляхцюка Маркі Стахевіча (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха – ЗБК, 335). Зіна раптам адчула, што вось зараз яна яшчэ больш нагаворыць гэтаму шляхцюку, калі толькі ён пачне даказваць сваё (А. Кулакоўскі – ТСБМ, V, 377). – Цікавы гэты чалавек, Асмалоўскі, – гаварыў тым часам Ярмоленка. – Гэта, браце, Сяргей, з былых шляхцюкоў (І. Сіўцоў – ТСБМ, V, 377).
Шляхцяначка ж. Памянш.-ласк. да шляхцянка. [Аксана]: А можа й так стацца: Разбагацееш [Ярэма], у Кіеў Паедзеш з панамі, Шляхцяначку сабе знойдзеш, Забудзеш Аксану! (Я. Купала. Гайдамакі – Зб. тв., V, 427).
Шляхцянка, ж. да шляхціц; жонка ці дачка шляхціца. А шчыра ж, а міла і Зося, і Янка, – Янук, сын мужыцкі, а Зоф'я, шляхцянка, – Што
76 👁