ўзвесяліўся; Сабраў шляхту ўсю да гурту, Дый ну частаваці (Я. Купала. Тарасова ноч – Зб. тв., V, 402). Там радзілася, гуляла Казацкая воля; Там татарамі ды шляхтай Засявала поле (Я. Купала. ***Ой вы, думы, мае думы... – Зб. тв., IV, 464–465). ..з'ехалася шляхта адсвяткаваць банкет з поваду адбудовы польскай дзяржавы і ў гонар польскай арміі (Я. Колас. Дрыгва – Др., 61). о Аднадворчая шляхта – пра сялян, якія атрымалі вольную за службу на вайне. ..служба ў войску непасрэдна закранала толькі дваран, а мужык, які па сваёй ахвоце браў зброю і ішоў на вайну, тым самым разам з сям'ёю, аўтаматычна пераходзіў у шляхту, тую аднадворчую шляхту, якая засяляла бедныя засценкі і пра якую з'едліва казалі: «Два паны – адны штаны, хто раней устаў, той і надзеў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 109). Загонавая шляхта – падняволеная дробная сельская шляхта, пераведзеная ў заходнія губерні; аднадворцы. – Яно, пане... з сагнаных я. Перавялі з зямлі нашы магнаты ўсіх нас, бедалагаў у загонавую шляхту (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 210). «Лапцявая шляхта» – тое, што аднадворчая шляхта. – Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць. І яшчэ рэкрутчына, 25 год у салдатах (да раздзелу Рэчы Паспалітай селянін у войску не служыў, а калі ішоў на вайну сваёй ахвотай – аўтаматычна, пасля зацвярджэння на сейме, пераводзіўся ў вольныя, у «лапцявую шляхту») (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі – ЗБК, 131–132). Чыншавая шляхта – група дробнамаянтковай шляхты Беларусі, Украіны і Літвы ў XVI–XIX стст., якая не мела спадчыннай зямлі і арандавала яе за грашовы чынш у дзяржавы ці буйных землеўласнікаў (арэнда ад 1 да 15 гадоў). Пан Адам Выбіцкі яшчэ шэсць год назад ледзь не паміраў з голаду разам з бацькамі. Быў ён з чыншавай шляхты, жыў, як большасць такіх, землеробствам. Але стаў на гаспадарку ў няшчасны час (У. Караткевіч – ТСБМ, V, 328). Шляхтун м. (разм., пагардл.). Шляхціц. Не паспеў Абрам распачаць гутарку з Сцяпанам, як у майстэрню з разбегу ўляцеў нейкі шляхтун, год за трыццаць (П. Пестрак – ТСБМ, V, 376). Шляхціц і шляхціч [польск. szlachcic] м. Польскі дробнапамесны дваранін. [Кручкоў]: Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч? [Альпенскі]: А што? [Кручкоў]: Ён казаў, што ты не шляхціц (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта – Тв., 133). Глынскі быў шляхціц і хоць чым-небудзь імкнуўся адрознівацца ад простага мужыка (Я. Колас – ТСБМ, V, 376). Я, пан, – шляхціц, не мужык, – Сказаў пан Богут ганарыста (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 143). Зямля на Пасеках была прададзена багатаму шляхціцу, які шмат гадоў арандаваў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
360 👁