Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ляндарцы аддаць Шастак, дый гарэлкі налі поўну пляху (В. ДунінМарцінкевіч. Купала - Тв., 224). Шастапёр м. Род булавы з наканечнікам у форме пучка пер'яў стралы, які ўжываўся як халодная зороя. Пад ударамі суліц, шастапёраў і кляўцоў трашчаць шчыты (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 74). Тут Халадок выхапіў з-пад карзна шастапёр і з усяго махуўдарыў пустэльніка па галаве (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 99-100). Шасцідзюймовы, прым. Памерам у шэсць дзюймаў. - Маленькі, з шасцідзюймовым пістонам, адрамантавалі, — сказаў механік. — Два вялікія дванаццацідзюймовыя, — вось-вось.. (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 230). Шасцярык м. 1. Прадмет, які складаецца з шасці частак. Карэта шасцерыком. Коніў яблыках (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 78). 2. Старадаўняя руская мера (вагі, аб'ёму, ліку і інш.), якая змяшчала ў сабе шэсць якіх-н. адзінак. Шата [ст.-бел. шата — плашч, верхняя вопратка; польск. szata] ж. Адзенне, убранне. - Прыбярыся чэсна у нядзельну шату, Гарсэт уздзень красны, спадніцу багату Дый на замак княжын зДанілам ідзі! (В. ДунінМарцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 220). А ў святліцы на палацях Маладая ў белай шаце Уздыхае, ломіць рукі ад вялікай цяжкай мукі (Я. Купала. Маладая ачуняла -36. тв., IV, 150). У той час адчыняюцца без шэлесту ў манастырскіх будынках дзверы і паяўляецца ў іх Ксенія, упёртая на пляччу Вікарыі, высокая, да відма падобная, у пацяглых шатах, у высокім саболім калпаку на галаве і ў фіялкавых рукавічках (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 111). Шатландка ж. Тканіна ў каляровыя клеткі. Большасць, праз адсутнасць паліто, у зацяганых пледах, зробленых з самай таннай шатландкі ці нават з даматканых, у шашачкі, посцілак (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 160). На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку, разрэзаную па баках (там жа, 296). Шатны м. Той, хто распараджаецца адзетем. ~ Шатны! Адзяянні! Ах, каб ім другога прышэсця не дачакаць! (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 54). Шашка [кабард. saschö] ж. Халодная зороя ў выглядзе доўгага, злёгку сагнутага клінка (з сярэдзіны 1950-х гадоў шашка - толькі парадная зороя). Адзінае багацце вісела на іх [сценах] - зороя. Дзіўнай прыгажосці каўказскія шашкі, пісталеты, фіцільныя і крамянёвыя, аздобленыя срэбрам стрэльбы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму, зброя, перяў
1 👁
 ◀  / 658  ▶