адказваць. У нас табе не шарашкіна кантора (I. Чыгрынаў. Залатая рука-ЭСФ, 414). Шарварка [польск. szarwark ад ням. Scharwerk} ж. Грамадская працоўная павіннасць па будаўніцтве і рамонце замкаў, дарог, мастоў, грэбляў, плацін, млыноў і іншых дзяржаўных і панскіх збудаванняў, ачыстцы берагавых палос судаходных рэк у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў XV-XVIII стст., а таксама ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 г. Вёска нехадзіла адбываць шарваркі, не плаціла падаткаў (П. Пестрак - ТСБМ, V, 352). Вызначалі [панскія начальнікі] фурманкі і людскую сілу на шарварку для рамонту мастоў і дарог, што праходзілі па панскай зямлі, зноў збіралі сход (М. Машара - ТСБМ, V, 352). На сялян сыпаліся шматлікія штрафы і прымусовыя павіннасці па рамонту дарог і мастоў (шарваркі.), якія ператварыліся ў сапраўдную дарожную паншчыну (У. Палуян ТСБМ, V, 352). 9 Шарваркі адрабляць - марудліва, абыякава, без старання рабіць якую-н. справу. Пяе [артыстка] - усё адно як на ўзгароду вешае... Як тыя шарваркі адрабляе... Як цераз пень калоду тралюе... (Н. Гілевіч. Быў час, быў век, была эпоха - ЭСФ, 415). Шарлатны [ст.-бел. шарлатный, шарлатовый; шарлать, шкарлать, скарлать, скорлать - гатунак сукна; ням. Scharlat лац. scarlatum}, прым. Пурпуровы. Сігізмунд, якому біскуп, блытаючыся і стараючыся змякчыць адмову, перадаў яе, пачырванеў амаль пад колер яго шарлатнага - пурпуровага - каптана (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 285). Шарманка ж. Тое, што катрынка. 0 Заводзіць (завесці) сваю шарманку - надакучліва гаварыць пра адно і тое ж. [Пранцісь - Быкоўскаму:] - Собствено, пане дабрудзею, завядзі яшчэ сваю шарманку: яна ў цябе, прост, як грамафон, вось-цода, трубіць (Я. Купала. Паўлінка — ЭСФ, 132). Круціць шарманку - тс'. Гебельс круціць шарманку, значыць - у Гітлера туз (К. Крапіва. Апошняя стаўка Гітлера - ЭСФ, 203). Шаснастка ж. (разм.). Пасудзіна як мера вагі ў паўтара пуда. Ад той, што ад зімы засталась, часткі, Штось кінуўшы на час нязбыты, Адмерылі мы з ёй са дзве шаснасткі У мех, рукой яе пашыты (Я. Купала. Яна і я - 36. тв., V, 128). Шастак м. Сярэбраная манета Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага вартасцю ў шэсць грошаў. [Зусь:] - Твая работа варта таго, каб я вылічваў з цябе [Юзіка] штодзень па шастаку (Р. Мурашка - ТСБМ, V, 355). // Дзесяць грошаў. - Цана апошняя восем шастакоў: Шарак [заяц], як вол! ані грошам таней He аддам, панюхна, будзь я так здароў! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 209). He забудзь, дачушка
1 👁