Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Шапатнік м. Даносчык, пляткар. Кажуць шапатнікі, што варуцкі кунігас вельмі строга абыходзіцца з жонкаю, што патаемна плача яна (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 68). Шар м. Прадмет такой формы для галасавання, а таксама сам голас «за» або «супраць». Пытанне аб дапушчэнні Скарыны да экзаменаў было вырашана, па прапанове Мусаці, балатыроўскімі шарамі (М. Алексютовіч - ТСБМ, V, 351). Вежа ўзяў шар першы. Памарудзіў і, схіліўшы галаву, апусціў яго ў белую палову урны (У. Караткевіч — ТСБМ, V, 351). Шарабан [фр. char-ä-bancs} м. 1. Адкрыты чатырохколавы экіпаж з папярочнымі сядзеннямі ў некалькі радоў. Гэтаяшчэ хто? Шарабан старэнькі, коньледзь перастаўляе відавочна парэпаныя капыты (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 78). 2. Тое, што кабрыялет у I знач. Шарак м. (разм.). Верхняе адзенне (кафтан) з шэрага сукна. Ён апрануў стары шарак, Абуў старыя лапці дзед: Hi то — скрыпач, ні то — жабрак? (А. Бялевіч - ТСБМ, V, 351). Шарачак і шарачок м. 1. Грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу. Андрэй пачаў усцягваць на сябе штосьці пашытае з шарачку (К. Чорны - ТСБМ, V, 352). Палатно ды шарачок іншы раз былі лепш за крамніну (Б. Сачанка - ТСБМ, V, 352). Усе анёлы былі з крыламі, у чапурных і шыкоўных чугах і світках, нагавіцах добрага шарачку, моцных поршнях (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 377). 2. Верхняя вопратка, кафтан з такой тканіны. He паеду ж я ў гэтым каляным шарачку людзей смяшыць (Р. Сабаленка - ТСБМ, V, 352). Богдан, як толькі ўбачыў Варанецкага, рухам плячэй паправіў накінуты наапашкі картовы шарачок і пайшоў насустрач (I. Дуброўскі — ТСБМ, V, 352). Шарачковы, прым. Які мае адносіны да шарачку; пашыты з шарачку. Чалавек апрануты па-вясковаму напалавіну - шарачковыя пафарбаваныя штаны, даматканая сарочка (I. Навуменка - ТСБМ, V, 352). Неўзабаве вёскаю, пасярод вуліцы, ішоў чалавек - у лапцях, шарачковых портках і старым суконным палітоне (К. Крапіва. Мядзведзічы 36. тв., IV, 108). Шарашкін, прым. Які мае адносіны да шарашкі (жарг) — (у перыяд сталінска-берыеўскага масавага тэрору зняволеныя называлі шарашкай спецыяльныя зоны, абнесеныя калючым дротам, дзе, пазбаўленыя свабоды і грамадзянскіх правоў, вучоныя абавязаны былі займацца загаданай тэматыкай навуковых даследаванняў). 0 Шарашкіна кантора - несалідная, неаўтарытэтная ўстанова, арганізацыя, прадпрыемства. Раз пастаўлен на дзела, значыць, павінен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 658  ▶