Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
на днеракі Ляжаць шаломы Ілаты (В. Вітка - ТСБМ, V, 344). Шалома на чалавеку ўжо не было (У Арлоў. Каля дзікага поля - МКГ, 146). Там кладуцца ў pad галовы Полаўцаў паганых, 1 аварскія шаломы Шабляй пайічапаны (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 257). Нездарма сярод розных багоў, чые постаці ў шаломах і латах стаяць па баках храма, найбольшыя і найоліжэйшыя да ахвярнага агню яны, чые ногі схаваныя разьбяной сцяной калясніцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 11). Яна аднойчы бачыла яго [Дамарата] у аплеччы, латах, панцыры і пры суліцы, і калі ён зняў перад ёй свой шалом, княгіня ўздумала яго сабе гэткім жа далікатным і ў жыцці (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 378). Стракатая, смугастая група татар і строгая група мясцовых людзей: шаломы ў руках, белыя адзенні, цьмяны бляск кальчуг (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 257). Шальберы мн. Назва племені. А ваякі яны [войска] усе сусветныя: Там імагуты, й шальберы, I татраны упобач зравугамі; Там тапчакі і альберы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 265). He даждаліся вы сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі з чарнігаўскімі ваякамі - з магутамі і з татранамі, і з шальберамі, і з тапчакамі, і з рэвугамі, і з альберамі (там жа, 242). Шальвары [ст.-бел. шаловары', укр. уст. шальвари', тур. selvar перс. selvar] мн. Шырокія штаны асаблівага крою, звычайна запраўленыя ў халявы; шаравары. Бліскучы ліф з абаяра — персідскага шоўку — ледзь закрываў вялікія грудзі, шальвары з той жа тканіны пачыналіся ніжэй пупка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 169). Шальварыкі мн. Памянш.-ласк. да шальвары. Iякразу гэты момант з'явіўся ў дзвярах Алесь у мярэжанай — пад народны густ — сарочцы, сініх шальварыках і чырвоных кабціках (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 48). Шаматон [ад фр. chömer - гультайнічаць] м. (разм.) Пусты чалавек; шалапут. Былы «шаматон і ферлакур важнецкі» жыў цяпер ледзь не суровым мніхам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 156). Шанак [ст.-бел. шанокь - адзінка вымярэння сыпучых рэчываў] м. Пасудзіна, якая служыла мерай сыпучых рэчываў. - За каго ты пакутуеш?.. За тых рабаўнікоў, якія ў твайго бацькі апошні шанак жыта выцягнулі... (К. Крапіва - Ск., 82). Шапавал м. Майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і іншыя рэчы. Адсюль, сталіца шапавалаў -Дрыбін, За небасхіл бягуць мае сляды (С. Гаўрусёў - ТСБМ, V, 348). А побач штурхалася другая палова: хлопчыкі з рэдкімі валасамі, рамізнікі, рамесніцкія вучні, шапавалы, галодныя павадыры мядзведзяў (У. Караткевіч. Зброя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся, найбліжэйшыя, шальварй
1 👁
 ◀  / 658  ▶