Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Чэрнядзь ж. Toe, што чэрнь. Як пагадзіць нязгоду ў народзе, пры ўсёўзрастальных дамаганызях чэрнядзі, пры заўзятай упорыспгасьці патрыцыянскіх багоў? (В. Ластоўскі. Лябірынты-Тв., 97-98). Яго [урадаўца] абступае гарадзкая публіка: мяшчане, мяшчанкі, купцы, сьвятары абодвых законаў, студэнты, якія вучайца ў замежных унівэрсытэтах, чэрнядзь (В. Ластоўскі. Адзінокі - Тв., 107). ш Шабасоўка ж. Свечка, якую веруючыя яўрэі запальвалі напярэдадні суботы. На стале бутэлькі, чаркі; Жыжка з іх на стол сцякае; Шабасоўка чуць міргае (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 33). Шабельнік м. Спецыяліст па вырабе шабляў. Іван Анісімаў з Глыбокага, Рыгор Стасюкоў з Полацка і іншыя шабельнікі ездзілі ў Астрахань вучыцца рабіць булатныя клінкі («Звязда» - ТСБМ, V, 339). Некалькі com гараджан прыйшло да ратушы. Былі тут шабельнікі, краўцы, фурманы (X. Шынклер - ТСБМ, V, 339). Шаг м. Шэлег, двухгрошавая манета. А дзешавізна! - усё ніпачом; Бывала, купіш селядца за шаг, Ледзь яго зможаш (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 201). Шак м. Балдахін. Царыца старэнька, царочка то маці; Да шак з аксаміту над ёю дзяржалі (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 377). Шалбер [ст.-бел. шалберь, шалверь; польск. szalbierz] м. Махляр. ..цяпер абы зберагчы тоемесца, якоеўяго ёсць, застацца на ім і, яшчэ, перашкодзіць гэтаму шалберу заняць месцаў сэрцы дзяўчыны, якую ён, Лотр, за апошнія дні так шалёна і моцна жадаў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 136). Ясна, што яна зусім не любіць яго, бадзягу і шалбера (там жа, 145). Шалберскі, прым. Які мае адносіны да шалбера; махлярскі. Абылгалі і забылі пісьменныя, абылгалі багатыя, абылгалі кніжнікі прадажныя імя яго...злодзеем адным яго робяць, жартам шалберскім усё паказваюць, гішторыяй круцельскай (У. Караткевіч. Дзікае паляване караля Стаха - ЗБК, 5). Шалег м. (разм.). Старадаўняя дробная манета; шэлег. [Таварыш 2-га відма]: Як жа, як я стараўся Сабраць гэтых шалегаў, - Іў калоды цягаўся, I падзённа ў двор бегаў... (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 80). Шалом м. Тое, што шлем. Хто яго ведае, можа быць, Даверымся даўняй кнізе, Што ворагі маглі прыплыць У стольны Мінск па Нямізе, I што наўсцяж па абодва бакі Стаялі харомы IХаты, I што дагэтуль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

махляр...цяпер
1 👁
 ◀  / 658  ▶