Вакол ганка стаялі баяры, крыху зводдаль тоўпілася чэлядзь (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 168). Ён [цар] да чэлядзі - і чэлядзь, / чэлядзь прапала (Я. Купала. Сон - 36. тв., V, 343). Увесь тыдзень палацавая чэлядзь мыла мэблю, чысціла, націрала сталы халадзенкай-мятай (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 421)...як толькі чэлядзь сядзе за стол, то і вуж пад стол (В. Ластоўскі. Вуж куртаты і мужык багаты Тв., 47). [Гелена:] - Нейкім чынам балбатня чэлядзі аб гэтай акалічнасці дайшла да пана Алеся (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 103). Направа ад маёнтка распластаўся па зямлі нізкі цагляны хлеў. Побач з ім барак для чэлядзі (А. Асіпенка - ТСБМ, V, 336). Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлопец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок, і пан трымаў яго сваім паляўнічым (М. Машара - ТСБМ, V, 336). Дробныя людзі, чэлядзь баярская, падыходзілі, аглядалі, усміхаліся, а ён [князь] мок пад дажджом, як жабрак ці халоп (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 164). Уся чэлядзь збеглася спалоханая і здзіўленая (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 59). Ва ўсёй чэлядзі быў умоўны знак — пакруціць пальцам над сваім лобам абаранак у паветры, калі хто хацеў казаць пра вар'ятку пані (там жа, 54). 3 правага боку сцэны была галёрка для музыкаў, з левага - галёрка для чэлядзі і прыгонных дзяўчат, якіх пан «запрасіў» на баль (там жа, 87). Чэлядзь стаяла — у кутках, каля дзвярэй (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 96)... усё гэта не цешыла Грынявіцкага, не давала права на ганарлівую пыху, на ўзвышэнне над чэляддзю (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 18). Сказаць там чалядзі, Хай дадуць ім стравы, Хай за стол пасадзяць, А з забавы прэч! (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 25). А звер без клоў, без ногцяў, пуглівы, пакорны, Нравіўся мужыкам дый чалядзі дворнай (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 447). о Чэлядзь нявольная - так называліся ў Вялікім княстве Літоўскім найбольш залежныя ад феадалаў людзі. Чэпчык м. Даўні жаночы галаўны ўбор у выглядзе капара, звычайна з завязкамі пад падбародкам. У пакой увайшла маладая жанчына ў чэпчыку, у белай адкрытай кофце з карсажам, які падпіраў высокія напаўадкрытыя грудзі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 104). Чэрнь ж., зб. (зневаж.). Просты народ, людзі, якія належалі да ніжэйшых слаёў грамадства. 3 маленства.. [non] расказваў сыну смешныя гісторыі пра мужыкоў і называў іх чэрню (У. Федасеенка — ТСБМ, V, 337). [Княгіня:] - Бачу, што ніяк не прыйдзеш ты [князь] да Хрыста, паважаеш усё сваё, паганскае, упадобіўшыся чэрні віцьбескай (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 545). Пустэльнік з нары вылез. Смердаў, чэрнь узбунтаваў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ
Дадатковыя словы
варятку
12 👁