Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
койны на гэты конт: паляк не адзін — за яго спіною Францыя і Ангелька стаяць. He, адспявалі сваю песню бальшавікі (Я. Колас. Дрыгва - Др., 31). Чырвоных з прадмесцяў адпхнулі, За іміўслед, свецячы сталлю, Па вуліцах цесных Манмарту Збліжаецца войска з Версалю (Я. Купала. Парыжская камуна — 36. тв., V, 320). 3. Пачэсны, парадны, прыгожы. Чырван славай наш род, Жыве вольны народ, - Пад сцягі ўсе імкнуцца Камуны (Я. Купала. Беларусы не будуць рабамі - 36. тв., IV, 394). У светлай зале За чырвоны стол.. Селі з намі поруч Сяляне з польскіх і румынскіх сёл (М. Аўрамчык — ТСБМ, V, 330). 0 Без чырвонай шапкі - пра таго, хто не апрануты прыгожа, багата, шыкоўна, раскошна. Як угледзіш каторую [дзяўчыну] каля касцёла, то без чырвонай шапкі і не патыкайся к вам, а душыцеся, як цямніцы, на лысага чорта... Эх, вы! (Я. Колас. 3 сяла Мікалаеўшчына Мінскай губерні - 36. тв. у 12 т., XI, 605). Чыстаган м. (разм.). Наяўныя грошы. - Хто тут — Мядзведзь, а хто — цыган, Што заграбае чыстаган, He цяжка дагадацца: Вы гляньце цераз акіян — На іх «свабоднае» мастацтва (К. Крапіва — ТСБМ, V, 331). Чэкіст м. Супрацоўнік надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, сабатажам і спекуляцыяй (Чэка), якая існавала ў першыя гады савецкай улады. На калідоры стаялі напагатове чэкісты. Ключавы заўважыў у кутку Карнея Скібу, прывітаўся з ім і запрасіў да сябеў кабінет (М. Ткачоў - ТСБМ, V, 336). Чэкісцкі, прым. Які мае адносіны да чэкіста, належыць чэкісту. Тут былі пагранічнікі, з дзесятак міліцыянераў, некалькі чалавек у чэкісцкай форме (М. Лынькоў - ТСБМ, V, 336). Чэлюскінец м. Удзельнік савецкай палярнай экспедыцыі 1933— 1934 гг. на параходзе «Чэлюскін». На сценах віселі партрэты былых вучняў школы: лётчыкі, адзін чэлюскінец, некалькі студэнтаў, многа знакамітых калгаснікаў і калгасніц з ордэнамі (А. Шашкоў — ТСБМ, V, 336). Скласць эпапею павінны такую, Якую чэлюскінцы далі для свету (Я. Купала. Трэба нам песень - 36. тв., IV, 228). Чэлюскінскі, прым. Які мае адносіны да чэлюскінца. To не шум баравы Шуміць небывала Ад марэй да Масквы Нечуванай хвалай, — Гэта едзе экспрэс 3 чэлюскінскай слаеай, — Яму сонца і лес, I людзі б'юць «брава» (Я. Купала. To не шум баравы - 36. тв., IV, 230). Чэлядзь і чалядзь ж. Насельніцтва феадальнай вотчыны, якое знаходзілася ў разнастайных формах залежнасці; дваровыя людзі, слугі. Чужаніца зямлю нашу не дратавала, Каралеўская чэлядзь праў не адбірала (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
3 👁
 ◀  / 658  ▶