цьце, у якім дна няма; яно ратару болый вартсіе, чым тыя чырвонцы. Грошы могуць украсьці, а гэтага ніхто не ўкрадзе (В. Ластоўскі. Бяздоннае багацьце - Тв., 17). / у параўн. Яйкі на патэльні выглядалі, як вялікія залатыя чырвонцы, сала — як растопленае срэбра (3. Бядуля. Пуд жыта - Выбр. тв., 201). 3. Грашовы крэдытны білет вартасцю ў дзесяць рублёў, які быў ва ўжытку ў СССР з 1922 да 1947 г. A то ў кішэні ў чалавека нічога: адно чырвонец нейдзе валяўся, які некалі прыслала дачка Раінка (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 24). Чырвоны, прым. 1. Які мае адносіны да дэмакратычнай плыні ў нацыянальна-вызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863 1864 гг. на Беларусі, у Полыпчы і Літве (у адрозненне ад «белых» імкнуліся вызваліцца ад царскага ярма шляхам узороенага паўстання). // у значэнні наз...«белыя» пачнуць бунт, калі гэта будзе выгадна ім і пюлькі ім, у самы непадыходзячы для Беларусі і Літвы момант. А «чырвоныя» не палічаць за магчымае кінуць іх у бядзе і таксама выйдуць са зорояй (У. Караткевіч. Зброя - 43, 299). -1 гэта вас клікалі чырвоным? - Я і ёсць чырвоны. Але я не хачу, каб чырвоныя перадчасна пралілі чырвоную кроў. Пе-рад-час-на (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 391). Але ў той час я ў глыбіні душы (хоць я і лічыўся «чырвоным») быў перакананы, што не толькі з шыбеніц растуць на зямлі лясы.. і не толькі стогн адчуваецца ў нашых песнях (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 185). 2. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, звязаны з савецкай дзяржавай, савецкім ладам. Нездарма, моймалы піянер, Ты — чырвоная змена (Я. Купала. Піянерскае - 36. тв., IV, 153). Кропіць густа кулямёт, Ворага не шкода; Знай, чырвоным ваяком Няма загародак (Я. Купала. Ну, таварышы, ў паход! — 36. тв., IV, 396). Помніць вёска і першага «агіцірніка» Міцяя, што прыязджаў з чырвонага Піцера (Б. Сачанка — ТСБМ, V, 330). - Байцом буду я чырвоным, - Пяты кажа гэтак, - Сцерагчы граніцы-межы Краіны Саветаў (Я. Купала-ТСБМ, V, 330). Чырвоныя камандзіры прыняліяго [дзеда Талаша] ў сваю сям'ю, іменна як камандзіра і свайго чалавека (Я. Колас. Дрыгва - Др., 115). // Пра дзіцячую гульню ў «чырвоных» і «белых». Сягонння ў яго [Юркі] рашучая бітва. Павінен быць вырашаны лёс двух армій — чырвонай і белагвардзейскай (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 162). // у значэнні наз. [Сымон:] Яны хлусьлівыя, тыя чырвоныя... Яшчэ не аддаўна пануюць, а ўжо выказаліся горш за жандараў царскіх... (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі ХБ, 208). Заставалася яшчэ кіламетраў з шэсць, каб выйсці на Гудароў лог. За гэтым логам стаіць вёска Высокая Рудня, занятая чырвонымі (Я. Колас - ТСБМ, V, 330). А што да чырвоных, то Васіль Бусыга спа
Дадатковыя словы
зброяй, сямю, узброенага
3 👁