шыню, якрэальную. а не сымбалічную рэч (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 45). Чырвонаармейскі, прым. Які мае адносіны да чырвонаармейца, належыць яму. Пад чырвонай зоркаю Ад рукі зладзейскае Кроў лілася светлая Чырвонаармейская (Я. Купала. Пад чырвонай зоркаю 36. тв., IV, 210). Высокая, з прыгожымі.. вачыма, стройная, у чырвонаармейскім адзенні Тоня Любчанка вылучалася сярод сваіх сябровак (Г. Шчарбатаў - ТСБМ, V, 330). Дзеду Талашу пастанавілі выдаць чырвонаармейскую стрэльбу і быць за правадніка на разведцы (Я. Колас. Дрыгва - Др., 54). А вочы, поўныя жаху, пазіралі на сталёвую шчэць нахіленых чырвонаармейскіх штыхоў і на цёмныя рулі страшных наганаў (там жа, 61). Чырвонагвардзеец м. Баец Чырвонай гвардыі. Іван Міхайлавіч добра ведаў дарогу. He раз даводзілася яму праводзіць па ёй сваіх чырвонагвардзейцаў (Г. Шыловіч - ТСБМ, V, 330). Чырвонагвардзейскі, прым. Які мае адносіны да Чырвонай гвардыі. У дні Кастрычніка ён [Вандыш] узначальвае чырвонагвардзейскі атрад, штурмуе Зімні палац («Полымя» - ТСБМ, V, 330). Чырвонасцяжны, прым. 1. Які атрымаў пераходны чырвоны сцяг. Мыразумеем, што працуе чырвонасцяжнаяўдарная брыгада, імы крычым ёй калектыўнае прывітанне (П. Галавач — ТСБМ, V, 329). 2. Які складаецца, састаўлены з чырвоных сцягоў. Чырвонасцяжнае, вольнае Зарыва ўдоўж і ўшыр... Стомлена выйшаў са Смольнага На вуліцу правадыр (А. Грачанікаў - ТСБМ, V, 329). Чырвонафлоцец м. Воінскае званне радавога саставу ваенна-марскіх сіл СССР з 1935 да 1946 г., калі яно было заменена званнем «матрос». А Маракі-чырвонафлотцы. Калі б ведалі дзяўчаты, Што за служба ў іхніх хлопцаў, У адважных, слаўных хлопцаў - Маракоў-чырвонафлотцаў (Н. Гілевіч - ТСБМ, V, 329). Чырвонец м. 1. Замежная залатая манета ў дапятроўскай Русі; дукат, цэхін. Дрозд працягнуў шляхціцу капшук з вугорскімі чырвонцамі (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 168). Недабой загадзя дастаў з каліты два вугорскіх чырвонцы (там жа, 151). 2. Руская залатая манета 3-рублёвай і 5-ці рублёвай вартасці ў XVIIIXIX стст. А людзі, глянуўшы на сонца, Адказ казалі грамадой: — Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой? (Я. Купала. Прарок - 36. тв., III, 128). Чорны кідае кожнаму з іх [відмаў] па колькі чырвонцаў на зямлю (Я. Купала. Сон на кургане — 36. тв., VI, 74). Ён [загоншчык] узяў пасашок, разгарнуў чырвонцы так, каб пасашок апёрся аб дно скрынкі і сказаў: — Праўда, князю, тут многа золата, але ўсё-ж такі дно можна дастаць.. Вось [зямля], тваё, княжа, бага
2 👁