грашовым эквівалентам («Весці»- ТСБМ, V, 328). - Чынш да падатку не належыць, -уставіў слова паспакайнелы Сяргей (К. Чорны - ТСБМ, V, 328). Стараста, як кнут, Хоць як ні прасі, — Штодня тут і тут: Чынш плаці, нясі (Я. Купала. Янка Канцавы - 36. тв., I, 109). Хоць нам гэту зямлю-матку Бог бесплатна дараваў I плаціць чыншоў, падаткаў - За яе нам не казаў (Я. Купала. Ах, ці доўга... - 36. тв., I, 284). Часам з памежных вёсак чынш збіралі ўладары і адной, і другой дзяржавы (I. Шамякін. Вялікая княгіня - BK, 180). Паводле яе [жонкі] слоў ён [Тамаш] заўсёды быў вінаватым.. Бычка забрала паліцыя на чыншы, ён не мог выкруціцца (3. Бядуля. Тры пальцы - 36. тв. у 5 т., III, 159). Сяляне гаварылі аб новых падатках, аб новых чыншах, якія завуцца «енаральнай парапіцай» (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 62). Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 131). // Плата за нерухомую маёмасць. Маці ж мая, будучы жанчынаю моцнай волі, дамаглася, каб нам даліў арэнду фальварак, заякі наша сям'я і плаціла чынш (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 233). Чыншавік м. У перыяд феадалізму - селянін, які карыстаўся спадчыннай зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў натуральныя і грашовыя плацяжы (чынш). // У XV - першай палове XIX ст. на Беларусі, Украіне і ў Літве - феадальна залежны селянін, галоўнай формай павіннасцей якога быў чынш. [Марыля]: Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дыкусё пайшло ўверх дном - усіх чыншавікоў сталі чысціць (Я. Купала. Раскіданае гняздо - 36. тв., VI, 271). ..улетку не выходзілі на паншчыну чыншавікі неабсяжных Слуцкай, Клецкай,.. ардынацый (М. Віж. Лабірынт-Л, 163). Чырвонаармеец і чырванаармеец м. Баец Чырвонай Арміі. Строіў Адзярыха Для працоўных масаў — Чырвонаармеец, Адстаўны да часу (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., VI, 85). У глухім Бары стаіць пагранічная варта - чырвонаармейцы з зоркамі на шапках (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 149). Некалькі чырвонаармейцаў, таксама з войскаў ДПУ, у цёплых шапках і новенькіх валёнках і кажухох, з аўтаматамі за плячыма, шпацыравалі ўзад і ўперад па шнуру (М. Цэлеш. У імя догмы — ХБ, 39). Дарога соўгалася наперад. Сустракаліся конныя чырвонаармейцы (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 24). Ужо трэція суткі як чырвонаармеец Сяргей Панасюк не спіць (3. Бядуля. Маці - Выбр. тв., 252). Загарэлыя, запыленыя, але бадзёрыя і вясёлыя, як адзін, праходзілі чырвонаармейцы (М. Чарот - ТСБМ, V, 330). - А куды ідзеш? -усё яшчэ афіцыяльным тонамраспытвае чырвонаармеец (Я. Колас. Дрыгва - Др., 45). Навет таго чырванаармейца зь вінтоўкай, што дапытліва зірнуў на яго [Рамана] пры ўваходзе, ён толькі цяпер пабачыўупяр
Дадатковыя словы
сямя
5 👁