іншы краі здабывае (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 85). Мая [YeoBa] любоў [да Леніна], маўляў вар'яцтва, Павінна выліццау чын... (Я. Купала. Ленін - 36. тв., V, 311). Чын3 м. Устаноўлены парадак выканання чаго-н. Разгледзяць хворасць і прычыну, пад паху градуснік дадуць Ды зноў на новы пункт пашлюць, Як палагаециа па чыну (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 12 т., X, 417). 0 Чын чынам - так, як трэба, як належыць. Быстроў за Сонцава адказаў: — Усё будзе чын чынам, таварыш гвардыі старшы лейтэнант (I. Мележ. Мінскі напрамак- ЭСФ, 412). Чынаваты, прым. Пра гатунак палатна. [Вежа:] -А што, палатніну выраблялі простую? - I простую, і чынаватую, і клятчастую (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 304)...нашы сурвэткі і абрусы не горшыя, а чынаватае палатно лепшае за замежнае (там жа). Чыноўніцкі, прым. Які мае адносіны да чыноўніка: дзяржаўнага служачага ў дарэвалюцыйнай Расіі. На тым, што гуляў фігуркамі, быў сціплы чыноўніцкі сурдут: ён служыў на чыгунцы і нават з аблічча быў тыповы служачы — ціхі, сціплы, светлавалосы, з трохі вінаватай усмешкай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 328). Чыноўны, прым. 1. Які мае які-н. чын або служыць на дзяржаўнай службе. [Марыся]: Ты ж такі, хоць чалавек судовы, чыноўны, ды, пэўна, верыш у бога, - дык дзеля ласкі божай сатвары ты нам ласку, зладзь нашае шчасце, а мы век будзем за цябе, тваіх дзетак і ўнучкаў бога прасіць (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 125-126). Чыноўны люд, Пакінуўшы начны свой кут, На службу йшоў (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 362). Унашым пасёлку жылі пенсіянеры-чыгуначнікі і іншы чыноўны люд, выгнаны імперыялістычнай вайной з заходніх раёнаў і іншых далёкіх мясцін (I. Навуменка - ТСБМ, V, 328). 2. Характэрны для чыноўнікаў. Да 1905 года легальны друк у Расіі цалкам залежаў ад чыноўнай бюракратыі («Полымя» - ТСБМ, V, 328). Чынш [ст.-бел. чыншь, чиншь, циншь, цыншь - падатак; польск. czynsz ад лац. census - перапіс] м. У Заходняй Еўропе ў перыяд феадалізму - рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй на чыншавым праве. // На Беларусі і ў Літве ў XV - першай палове XIX ст. - грашовы і натуральны падатак за зямлю. A то, бывала, заміж княскіх, сваіх, падстаўных камісараў пасылалі, як таго Шыманскага, што дзвесце тысяч квіткоў за сплочаны чынш сабраў і - як у ваду, а Іцкавічы давай зноў гэты чынш спаганяць (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 197). Селяніна на сувязь з рынкам штурхала перш заўсё неабходнасць уплаты грашовага чыншу і выканання іншых павіннасцей, якія ўсё часцей замяняліся
Дадатковыя словы
варяцтва, палагаецйа, цйншь, чйншь
5 👁