сярпом тваім - КС, II, 186). Ідзе Марка з чумакамі, Ідучы спявае (К. Крапіва. Наймічка - 36. тв., V, 421). А Прадзеды-чумакі. Стары Гарпішчанка ўспамінае сваіх прадзедаў-чумакоў (У. Юрэвіч - ТСБМ, V, 322). Чумаковы, прым. Які належыць чумаку. Павалілі гайдамакі, Аж стогне дуброва; He павезлі, а на плечах Вазы чумаковы нясуць яны (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 439). Чумацкі, прым. Які мае адносіны да чумака. У вянку лясным высока стаў.. [Кабзар] над магілай, над вякамі страшнай крыўды, над чумацкай доляй (А. Вялюгін - ТСБМ, V, 322). Млечны Шлях - чумацкі шлях, сцвярджаў нам не раз Грэчка (Р. Няхай - ТСБМ, V, 322). Чумачэнька м. Памянш.-ласк. да чумак. Чумачэнькі ідуць шляхам, пугача спяваюць (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 388). Чуні мн., адз. чуня, ж. (абл.). Пяньковыя, вяровачныя і іншыя лапці. Каля варот стаяла паласатая будка, і там хадзіў немец у доўгім белым кажусе, у плеценых саламяных чунях на ботах (В. Адамчык ТСБМ, V, 322). Да Іванова зноў падышоў Арсен, цяпер ужо разам з пажылым селянінам у шэрай даматканай світцы, у чунях (П. Кавалёў ТСБМ, V, 322). Чухонец м. (разм.). Фін. Па мшыстых, топкіх берагах Чарнелі хаты ў хмызняках, Прытул убогага чухонца (Я. Купала. Медны коннік 36. тв„ V, 352). Чын' м. У дарэвалюцыйнай Расіі - званне, якое прысвойвалася дзяржаўным і вайсковым служачым... за шляхоцкія адзнакі, Або за царскія чыны, ў прымакі Плылі [продкі] у чужыншчыну сляпой паводкай (Я. Купала. Шляхам гадоў - 36. тв., IV, 122). Век малады пасвяціў [Конрад] манастыру, За німашто меў чыны і пачоты (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» - 36. тв., V, 231). Ён [Сяргей Трубецкі], паводле найвышэйшага загаду, быў пазбаўлены не толькі чыноў, а і ордэна Святой Ганны (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 93). II Aco63, якая мела такое званне. Якуказ той прачыталі, Валасы на сабе рвалі Ўсе палатныя чыны (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 362). 0 У чынах хадзіць - пра таго, хто займае высокую пасаду. [Бацька:] Вось былы наш губернатар, Міхаіл, граф Мураўёў. Пачынаўразам з тымі. Братоў павесілі - а ён у чынах ходзіць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 92). Чын2 [польск.] м. Учынак, дзеянне. Я пачуўся агорнутым зусіх бакоў таёмнымі, сьведамымі сваіх чынаў сіламі (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 87). [Арыстос]: Чыніць? Ніводны ўжо чын не астаўся Нам, іх усе за нас споўнілі продкі! Нам пазіраці ў вянку на заплоткі, Як за нас 19 Зак
5 👁