смерць. -1 адным подыхам адказаў: Чорная імша (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 221). Чорны люд -тое, што чарналюд...чорны люд наш, гэтая душа нашага цела, да самасвядомства прыходзіць,.. гэты люд дзелаецца ўжо сілай (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 544). Чуга [ст.-бел. чуга - вузкі кафтан; венг. csuha тур. coha] ж. Від старадаўняга адзення; кафтан. Бацька ўсклаў на сябе суконны паднізень вішнёвага колеру, а паўзверх яго чырвоную, тканую золатам чугу, крэкчучы нацягваў малінавыя боты і чырвоныя замшавыя пальчаткі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 67). Усе, найболый дрэнна апранутыя, у чаравіках, што прасілі кашы, у сурдутах, ледзь толькі не перашытых з хатніх чугаў і світак (там жа, II, 159-160)... да манаха падышоў чалавек у чорным з золатам плашчы (залаты меч прыўздымаў край плашча), у багатай чузе і кабцях чорнага з золатам саф'яну (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 173). Чудзіны Тое, што чудзь. Але вось дабеглі, прыставілі драбіны, палезлі, паказаліся над гароднямі рагатыя шлемы варагаў, шышакі наўгародцаў, круглыя, плеценыя з вяровак шлемы чудзінаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 29). Чудзь [ст.-руск.] ж. Даўняя назва эстаў (эстонцаў), а таксама іншых фіна-угорскіх плямёнаў, што жылі ва ўладаннях Наўгародскай феадальнай рэспублікі або ў суседніх з ёй рэгіёнах, на ўсход ад Анежскага возера - на рэках Анега і паўночная Дзвіна. Апроч наўгародцаў, што займалі сярэдзіну, стаялі з левай рукі дружыны чудзі, меры, весі - на траціну вярсты і ў глыбіню дзесяткам радоў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 26-27). Чук м. Скураны лапаць. / у параўн. 3 адной кішэні доўгага сівага халата тырчэла турэцкая булка, як раменны мужыцкі чук (Я. Колас. Андрэй-выбаршчык - 36. тв у 12 т., IV, 35). Чумак [укр.] м. На Украіне ў XV-XIX стст. - возчык і гандляр, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары. Чумак ідзе, азірнецца. Дый галаву схіліць (Я. Купала. Таполя - 36. тв., V, 344). Сустрэлася [Кацярына] з чумакамі, Дзіцё закрывае (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 388). За што ж мы ся не дзівім, што вашы чумакі, Шукаючы ў нас зыску (мы больш маем грошы), Смалою аблеплены, лезуць, як слімакі, Had валацугу большай няма імраскошы (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага - Зан., 23). [Прафесар:] - Абмежаваная колькасць фантазёраў, якія лічаць, што Маларосія, маларосы з'яўляюцца чымсьці асаблівым са сваёй нераспрацаванай гаворкай і сваімі чумакамі і могуць існаваць, не адчуваючы патрэбы ў агульнай славянскай айчыне, імператары іўсходнім праваслаўі... (У. Караткевіч. Каласы пад
Дадатковыя словы
зяўляюцца, сафяну
7 👁