Чатырохлетка [руск.] ж. Школа з чатырохгадовым тэрмінам навучання. Школаў нас чатырохлетка, Дзесяцілеткай трэба каб была, Каб нашым здольным працавітым дзеткамДалей вучыцца сцежка пралягла (Я. Купала. Госці - 36. тв., IV, 273). Чаша ж. Старадаўняя пасудзіна для піцця ў форме паўшар'я. [Арыстос]: Ды гэта дзельнасць апошняя наша: Ўруцэ з атрутаю золата чаша.. (Я. Купала. Эрос і Псіха- 36. тв., VII, 86). Чашнік [ст.-руск. чашьникь] м. У старажытнасці - прыдворны, які ведаў, распараджаўся віннымі скляпамі і падносіў віно і іншыя напіткі да царскага стала; службовец вялікага князя, які адказваў за напоі. Фёдар Астрожскі крычаў: «Чашнікаў ды стольнікаў ваяводамі аб'явілі!» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 427). А чашнік чары налівае ўсёй дружыне навакол (М. Машара - ТСБМ, V, 312). У паўцемры я не адразу пазнаў сына галоўнага чашніка Патрыкея, а ён усхвалявана схапіўмянеза крысо (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна-АД, 331). Падавай сынку чашніка ўсяго толькі багіню прыгажосці і вясны, ён яе схавае ў сваіх смярдзючых харомах і будзе адкусваць па кавалку, а пасля, чаго добрага, хутка пачне ўлягаць за іншай (там жа). Чашнікі мн. Правае, здрадніцкае крыло гусітаў. -Наконт гусітаў нічога не скажу, хаця «чашнікі» і дзярмо. Забітых не судзяць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 41). Чвэрць ж. 1. Старая мера вадкасцей, роўная 1/4 частцы вядра (3,08 л). Прадаўшы, купілі чвэрць гарэлкі, узялізяе па чарцы, астатняе закаркавалі і паклалі пад пасцілку... (У Караткевіч - Ск., 92). Неяк Лявон паспрачаўся з мужчынамі на чвэрць гарэлкі (Д. Асіпенка — ТСБМ, V, 313). // Старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 2 асмінам = 209,91 л (у Вялікім княстве Літоўскім у залежнасці ад велічыні гарца, бочкі віленскай, раўнялася 18, 36, 64, 72, 80 гарцам, j бочкі віленскай). 2. Старая мера даўжыні, роўная 1/4 частцы сажня, пазней - аршына (17,775 см). Бяру аршын і правяраю сам. Дык што ж вы думалі? Ну й жулікі! Ну й чэрці! Недахапіла ў мяне там Hi болый, ні менш — тры чвэрці (К. Крапіва - ТСБМ, V, 313). Ляжы [бярозка], гаротная, ляжы, Пакуль не разбяруць па чвэрці Цябе на дровы ці крыжы (Я. Купала. У лесе - 36. тв., IV, 146). 3. Старая мера зямлі, якая раўнялася 40 сажням у даўжыню і 30 у шырыню. Як бліжэйшыя сваякі, яны [Нічыпар і Лявон] арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны (А. Чарнышэвіч — ТСБМ, V, 313). // Мера плошчы, роўная 0,5 дзесяціны. Чорны, прым.: о Чорная імша — так называлася форма пратэсту супраць тыраніі над целам і думкай. Ціха, — аднымі вуснамі адказаў Фама. — Іначай
Дадатковыя словы
абявілі, паўшаря, чашьнйкь
7 👁