о Чарнасоценная жыла (інд.-аўт.) - рэакцыянер. Параўняўшыся з будынкам валаснога праўлення, ён [Лабановіч] зняважліва зірнуў на вокны кватэры пісара і сказаў у думках па яго адрасу: — Эх ты, чарнасоценная жыла! (Я. Колас. На ростанях - 36. тв. у 12 т., IX, 412). Чарнасоценства н. Ідэалогія чарнасоценцаў; рэакцыйнасць і шавінізм. Лабановіч стаў за стол і пачаў пісаць невялічкае апавяданне, вельмі памяркоўнае, не былоў ім рэвалюцыйнасці, але немела яно і нічога агульнага з чарнасоценствам (Я. Колас - ТСБМ, V, 299). Чарнедзя ж. Від качак. [Ігар]: О Доньча! He мала вялічча табе, што... сцярог на вадзе яго [князя] гогалем, чайкамі на ручаях, чарнедзямі на ветрах (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 246). А Качка-чарнедзя. Ды качкай-чарнедзяй на ветрах шумлівых Паказываў сцежку і вёў (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 277). Чарнец м. Манах. У нас Святую біблію чытае Святы чарнец і навучае (Я. Купала. Каўказ - 36. тв., V, 490). Але не надта цягнецца да вучэння Андрэй - бачыў аднойчы, як грэбліва раскідаў той васковыя дошчачкі, пісалы, як замаруджана, каб пазлаваць чарняца Вавілу, мачаў ён гусінае пяро ў чарніліцу і раптам пляснуў чарнілам на ягоныя рукі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 552). - Навошта ж ён зрабіў чарняцом твайго брата, князя Васільку? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 28). А Чарнец-летапісец:..і не гаворыць пра маркоты яе [Рагнеды] адзінокага жыцця чарнец-летапісец дзеля большай слаеы праваслаўнай царквы, у якой Рагнеда лічыцца першай на Русі манашкай (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 7). Чарніца, ж. да чарнец. Манашка. Чарніца Горка, без надзеі Зажурылася (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 470). А чарніца памаліцца у храм падыбала (там жа, 472). - Шкада мне цябе, — сказаў Дабрыня, ды ты сама выбірала. Загадана князем: калі не замуж, дык у чарніцы... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 84). Яна [Рагнеда] чула, што цяпер яна не княгіня, нямаў яе дзяцей, яна чарніца (там жа). He знойдзецца жаніх - ісці ёй чарніцаю ў святы манастыр (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 88). Чарэсня [польск.] ж. Чарэшня. He для нас, не для нас распускаецца Гэты сад, гэта вішня, чарэсня (Я. Купала. He для нас... — 36. тв., III, 152). Сон злятае з павек, болю цішыцца стогн, He шумяць ясакары, чарэсні (Я. Купала. Курган — 36. тв., V, 73). Чата [ст.-бел. чата, чета — вартаўнічы атрад; польск. czata венг. czatd\ ж. Разведка, дазор. За адну-дзве вярсты паперадзе дружыны ішла чата на самых хутканогіх конях (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ
12 👁