ворагі і паўстанцы, віжы і шпегі... (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 212). А Немцы-чорнакніжнікі: Для гэтага цмока пан выпісаў немцаўчорнакніжнікаў, якія ў панскім палацы чыняць цуды: птушкі гавораць чалавечай мовай, аслы ў людзей перакідваюцца, людзі у аслоў, коней, сабак (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 62-63). Чарнакніжніцкі, прым. Які мае адносіны да чарнакніжніка. [Фуртыянка]: Было гэта ў той дзень, калі апат, адбываючы суды, нашу быўшую сястру Пляцыду за чарнакніжніцкія чары на касцёр засудзіў (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 115). Чарнакніжыца ж. Кніга, якой карыстаецца чарнакніжнік. // У тэксце: язычніцкая кніга. [Жрэц:] - Я спаліў іх [кнігі]. / за кожную спаленую чарнакніжыцу даў зарок перадаць манастыраму Лаўрышаве і Новагародку перапісанае або аплачанае мной Евангелле (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 304). Чарналюд м. Просты люд. Хацелі самі вучыцца дыялекту чарналюда і яго так ушляхціць, штоб ён і нашым мог стацца языком; хацелі «хадзіць у народ», як гэта тады ракалася... (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 547). Чарнарызнік м. Манах. Любілі гуляць вечарамі па шляху і чарнарызнікі, што жылі вось тут, управа, у манастыры (П. Галавач ТСБМ, V, 299). Чарнасоценец і чорнасоценец м. Удзельнік рэакцыйна-манархісцкіх пагромных банд («чорных соцень»), якія ўзніклі ў царскай Расіі ў перыяд 1905-1907 гг. Мясціна гэта стала і ў нас ведама з таго часу, як тут забілі чарнасоценцы быўшага дэпутата першай Думы Герцэнштэйна (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры - 36. тв., VII, 173)...такіяўжо парадкіў гэтай, лаянай чарнасоценцамі, Фінляндыі (там жа, 175). Hi гледзючы на цкаванне рознымі чорнасоценцамі з Масковіі нашых сялян на жыдоу, наш народ нічога кепскаго ні рабіу жыдом (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 9). Н Крайні, зацяты рэакцыянер. Ясна было для Андрэя, што ў карчме сядзеў самы сапраўдны чарнасоценец (П. Пестрак — ТСБМ, V, 299). Чарнасоценны і чорнасоценны, прым. Які мае адносіны да чарнасоценцаў; які складаецца з чарнасоценцаў, крайніх рэакцыянераў. На арганізаваных балыйавікамі сходах і мітынгах салдаты выносілі рэзалюцыі пратэсту супраць нацкоўвання чарнасоценным друкам салдат на рабочых («Весці» — ТСБМ, V, 299). Хлебаробы нашыя ні маглі рабіць кепскіх учынкау над жыдамі, чуючы інстынктыуна у душы штучнасьць і ніпраудзівасьць чорнасоценных ідэй (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж
6 👁