Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
саў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 204). Увайшла.. чалядніца, сказала шэптам: «Дзень не еўшы, паесці трэба» (там жа, 171). А Дзеўкі-чалядніцы'. Дзеўкі-чалядніцы ўпрыгожвалі плыт гірляндамі з кветак (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 9). Чалядня ж. Жыллёвае памяшканне для чэлядзі. Дзядзька Рыгор, як чалавек сямейны, жыў у асобнай прыбудоўцы пры чалядні (А. Якімовіч - ТСБМ, V, 291). [Загорскі:] - Накрыйся, кажу табе. Ідзі ў чалядню. Папрасі там гарэлкі. I аўса каню (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 251). Чамарка [ст.-бел. чамара, чемара — сярмяга, якая зашпілялася пад шыю; польск. czamara іт. zimarra] ж. Цыфраваны аднарадавы сурдут заходніх славян; чамяра. А Світкі-чамаркі.:..маладзіцы шылі паўстанцам своеасаблівую форму - світкі-чамаркі (М. Віж. Лабірынт - Л, 99). Чамяруха ж. (разм.). Тоўчаныя прасеяныя каноплі, звараныя з сушанымі грыбамі і цыбуляй. Бліны, верашчака - На паўгода раз, Нават чамяруха Рэдка ў які час (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару 36. тв., IV, 161). Наварыла [Кацярына] чамярухі, Ладак напякла, Паляцела і сівухі Пляшкі прынясла (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., I, 117). Чангарац м. Былы баец Чангарскай дывізіі. 3 васьмі чангарцаў пяцярых Няўдалых выйшла змагароў (Я. Купала. Над ракою Арэсай 36. тв., V, 168). А траіх чангарцаў Працуе й сягоння На тых раскаваных Камунарскіх гонях (там жа, V, 173). Чапец м. Лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, які раней насілі замужнія жанчыны. Чапец, як шлем, завешаны над правым вухам, Як быццам збіты пікаю якогась зуха (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы або Лекі на сон — Тв., 386). На сівых буклях непрыступна ўзвышаўся беласнежны высокі чапец (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 84). Раздзялілі косачку дый на дзве касы, Абматалі косачку вакол галавы, Надзелі на косачку шаўковы чапец, Ды ўжо таго чэпчыка павек не скідаць (3 народнага - ТСБМ, V, 292). Тузанула галавой [каралева Марта], так што медная шпілька, якой была прыколатая да чапца кісяя, да крыві драпанула рукі ваяводзіны, тая вохнула (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 63). 0 У чапцы радзіцца - мець шанаванне; быць шчаслівым у жыцці. [Другія госці]: У чапцы радзіўся пане, Цуд - не Зося, як іскра! (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 17). Чарнакніжнік і чорнакніжнік м. Той, хто займаецца чарнакніжжам; вядзьмар, чараўнік. / у параўн. [Марылька:] - Які ты дзівак, Макарка. Думкі чытаць умееш, як той чарнакніжнік (Р. Сабаленка — ТСБМ, V, 299). Н перан. (зневаж.). Ужо мы змоўшчыкі, чарнакніжнікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 658  ▶