Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
чалом біць, - звярнуўся [Сурма] да Кляпца. -Дайце нашым меліяратарам сена накасіць (1. Дуброўскі. На новыя кругі - ЭСФ, 407). Чалядзін м. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме. I ўсе дваровыя людзі або чалядзіны і чалядзінкі, як называлі іх паны, і людзі навакольных вёсак і сёлаў разам з Язэпкавымі бацькамі належалі пану, рабілі на пана, дзень і ноч мусілі помніць пра свайго пана (А. Якімовіч ТСБМ, V, 291). Сваіх чалядзінаў ён [бацька] дужа строга карае за любоў да старых багоў (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 59). [Баярын:] Чалядзіны, тушыце свечкі. Будзем спаць класціся (там жа, 56). Чалядзіну забаронена бачыць такое таінства (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 149). Чалядзінец м. Тое, што чалядзін. Самае галоўнае — каб трапіць у палацу часе адпачынку, калі сама княгіня адпачывала на канапе і нікому з чалядзінцаў недазволена было хадзіць праз пакоі (У. Дубоўка ТСБМ, V, 291). Чалядзінка ж. Служанка...ні Гвай. ні чалядзінка Хадоска немаглі развесяліць яе [Кацеру] (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 153). Ужо казала чалядзінкам, што дужа падабаецца ёй прыгожы Усяслаў грыдзень (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 356). Чаляднік м. 1. Тое, што чалядзін. [Ізяслаў:] - Чаляднікі, зачыніце дзверы! Налівайце мёд! Вядзіце гусляроў і гудошнікаў! (Л. Дайнека. След ваўкалака — СВ, 19)...адразу яны паслалі за імі [сынамі] калёсы і чаляднікаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 166). Пад самыя дзяды прыскакаў чаляднік (там жа, 169). Чаляднік, які штодня вазіў Кульчысе кураня, Мішку не бачыў (там жа, 206). Пад наглядам Руты чаляднікі выносілі скарб (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 59). Ен [Салавей] лавіў вушамі кожны зык з суседніх пакояў: крокі чаляднікаў, заглушаны гул гутаркі (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 103). Бывала, чаляднікі паміж сабою пачынаюць шэптам праклінаць пана (там жа, 31). 2. Рамеснік у цэхавага майстра ў феадальных гарадах Беларусі, Літвы, Польшчы. Раней у рамястве наёмным работнікам (але толькі ў цэхавым сэнсе гэтага слова) быў адзін чаляднік (М. Алексютовіч — ТСБМ, V, 291). Пётр Смашыньскі, чалавек заможны, які меў працу з прыватных заказаў, вяртаўся дахаты па вуліцы Вялікай у Вільні а 11-ай гадзіне вечара разам з двума сваімі чаляднікамі (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага - Тв., 151). Чалядніца ж. Тое, што чалядзінка. Ціха адчыніліся дзверы, у пакой праслізнула чалядніца, у драўлянай карчазе прынесла гарачаемятнае пітво для баярына (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 78). Сталі глядзець рану — маці, Соф'я, Аленка, чалядніцы ў плач (К. Tapa
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

софя
5 👁
 ◀  / 658  ▶