Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
пляскаў На прыстань глуха, з нецярпеннем і біўся ў гладкія ступені, Як чалабітнік ля дзвярэй Нячулых да яго судзей (Я. Купала. Медны коннік 36. тв., V, 364). Чалавек м. (разм.). Слуга ў тракціры, рэстаране. Успамінаецца Ваську не жыццё, а нейкае непаразуменне, быў падкухарам, быў і чалавекам у тракціры, потым неяк здарылася - захляснула Ваську жыццё цёмнай хваляй (М. Лынькоў — ТСБМ, V, 289). Чало і чола н. (паэт.). Лоб. Пераадзеўшыся ў сялянскі кажух і насунуўшы глыбока на чало калматую шапку, многа разоў ужо слухаў князь гэтых прамоў (В. Ластоўскі. Часы былі трывожныя - Тв., 26). А іх [паненак] белае чало Абвівалі кудры гожа — Лён завітых валасоў (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 161). [Эдмунд]: 1 як Зефір лагодненькім павевам Раз'ясніць неба, хмаркаю абвіта, Так зморшкі на чале яе [Аліны], нібыта Загневаным, знікаюць перад спевам (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны - Тв., 86). Потым.. [Майка] узняла гатовую дыядэму і павязала яе вакол галавы. У змроку над яе чалом успыхнуў німб з зеленаватых халодных зорак (У Караткевіч - ТСБМ, V, 291). Тут садзіцца [Псіха] на каменнай ступені і апірае чало аб падножжа (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 116). Тады і сама пайшла [Алена] пехатою, усё гэтак жа адганяючы мух і выціраючы пот з яго [Аляксандра] чала (I. Шамякін. Вялікая княгіня-ВК, 174). Ім [рыбакам] навальніца, што ў моры спаткала, хваль ручнікамі чало ўцірала (А. Вялюгін - ТСБМ, V, 291). // Пра твар. Якая думка на чале! (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 365). I раптам — што за штука? — У дзеда спахмурнела ўраз чало (У. Корбан - ТСБМ, V, 291). Стаіліся хлопцы, як мышы, панізілі голас, А помста іх носіць, калыша I хмурыць ім чола (Я. Колас. Суд у лесе ТС, 272). Але настрой і рух вясёлы Памалу ўлегліся, сплылі. Другія думкі хмураць чолы, Як цені ходзяць па зямлі (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 179). Абвёўрукой наўкола луг шырозны. I мне чало касца, дзелёг загар, Здавалася як вылітае з бронзы (У. Ляпёшкін - ТСБМ, V, 291). // перан. Як і сёння, заўтра мора На чало накіне даль (3. Бядуля. Ноч разліла свой атрамант - 36. тв. у 5 т., I, 131). 0 Біць чалом (чалом біць) — 1. Каму, пачціва кланяцца, вітаючы каго-н. 2. Каму, пачціва прасіць каго-н. 3. Чаму, з глыбокай пачцівасцю ставіцца да чаго-н., вітаючы што-н. Біце ж чалом тром сакалом, маладзіцы! Гэта ж кветкі з свойскай веткі, славянскай зямліцы! (В. ДунінМарцінкевіч. Верш Навума Прыгаворкі - ЭСФ, 407). «Б'ём чалом тваёй міласці, каб адпусціў ты да нас старосту гарадзенскага Давыда, сына Даўмонта, хрышчанага Цімафеем, слаўнага князя пскоўскага» (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 369). Had Бесяддзю, у лясной акрузе, сялянскай хаце б'ю чалом (П. Прыходзька. Размова - ЭСФ, 407). Прыйшоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бём, разясніць
6 👁
 ◀  / 658  ▶