Старонка 588
◀ / 658 ▶
адказваць. У нас табе не шарашкіна кантора (І. Чыгрынаў. Залатая рука – ЭСФ, 414). Шарварка [польск. szarwark ад ням. Scharwerk] ж. Грамадская працоўная павіннасць па будаўніцтве і рамонце замкаў, дарог, мастоў, грэбляў, плацін, млыноў і іншых дзяржаўных і панскіх збудаванняў, ачысткі берагавых палос судаходных рэк у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў XV–XVIII стст., а таксама ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 г. Вёска не хадзіла адбываць шарваркі, не плаціла падаткаў (П. Пестрак – ТСБМ, V, 352). Вызначалі [панскія начальнікі] фурманкі і людскую сілу на шарварку для рамонту мастоў і дарог, што праходзілі па панскай зямлі, зноў збіралі сход (М. Машара – ТСБМ, V, 352). На сялян сыпаліся шматлікія штрафы і прымусовыя павіннасці па рамонту дарог і мастоў (шарваркі), якія ператварыліся ў сапраўдную дарожную паншчыну (У. Палуян – ТСБМ, V, 352). ◊ Шарваркі адрабляць – марудліва, абыякава, без старання рабіць якую-н. справу. Пяе [артыстка] – усё адно як на ўзгароду вешае... Як тыя шарваркі адрабляе... Як цераз пень калоду тралюе... (Н. Гілевіч. Быў час, быў век, была эпоха – ЭСФ, 415). Шарлатны [ст.-бел. шарлатный, шарлатовый; шарлатъ, шкарлатъ, скарлатъ, скорлатъ – гатунак сукна; ням. Scharlat < лац. scarlatum], прым. Пурпуровы. Сігізмунд, якому біскуп, блытаючыся і стараючыся змякчыць адмову, перадаў яе, пачырванеў амаль пад колер яго шарлатнага – пурпуровага – каптана (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 285). Шарманка ж. Тое, што катрынка. ◊ Заводзіць (завесці) <сваю> шарманку – надакучліва гаварыць пра адно і тое ж. [Пранцісь – Быкоўскаму:] – Собствено, пане дабрудзею, завядзі яшчэ сваю шарманку: яна ў цябе, прост, як грамафон, вось-цода, трубіць (Я. Купала. Паўлінка – ЭСФ, 132). Круціць шарманку – ‘тс’. Гебельс круціць шарманку, значыць – у Гітлера туз (К. Крапіва. Апошняя стаўка Гітлера – ЭСФ, 203). Шаснастка ж. (разм.). Пасудзіна як мера вагі ў паўтара пуда. Ад той, што ад зімы засталась, часткі, Штось кінуўшы на час нязбыты, Адмерылі мы з ёй са дзве шаснасткі У мех, рукой яе пашыты (Я. Купала. Яна і я – Зб. тв., V, 128). Шастак м. Сярэбраная манета Польшчы і Вялікага княства Літоўскага вартасцю ў шэсць грошаў. [Зусь:] – Твая работа варта таго, каб я вылічваў з цябе [Юзіка] штодзень па шастаку (Р. Мурашка – ТСБМ, V, 355). // Дзесяць грошаў. – Цана апошняя восем шастакоў: Шарак [заяц], як вол! ані грошам таней Не аддам, панюхна, будзь я так здароў! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы – Тв., 209). Не забудзь, дачушка,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 658 ▶