Старонка 586
◀ / 658 ▶
на дне ракі Ляжаць шаломы І латы (В. Вітка – ТСБМ, V, 344). Шалома на чалавеку ўжо не было (У. Арлоў. Каля дзікага поля – МКГ, 146). Там кладуцца ў рад галовы Полаўцаў паганых, І аварскія шаломы Шабляй пашчапаны (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 257). Нездарма сярод розных багоў, чые постаці ў шаломах і латах стаяць па баках храма, найбольшыя і найбліжэйшыя да ахвярнага агню яны, чые ногі схаваныя разьбяной сцяной калясніцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 11). Яна аднойчы бачыла яго [Дамарата] у аплеччы, латах, панцыры і пры суліцы, і калі ён зняў перад ёй свой шалом, княгіня ўздумала яго сабе гэткім жа далікатным і ў жыцці (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 378). Стракатая, смугастая група татар і строгая група мясцовых людзей: шаломы ў руках, белыя адзенні, цьмяны бляск кальчуг (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 257). Шальберы мн. Назва племені. А ваякі яны [войска] усе сусветныя: Там і магуты, й шальберы, І татраны упобач з равугамі; Там тапчакі і альберы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 265). Не даждаліся вы сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі з чарнігаўскімі ваякамі – з магутамі і з татранамі, і з шальберамі, і з тапчакамі, і з рэвугамі, і з альберамі (там жа, 242). Шальвары [ст.-бел. шаловары; укр. уст. шальвари; тур. šelvar < перс. šelvar] мн. Шырокія штаны асаблівага крою, звычайна запраўленыя ў халявы; шаравары. Бліскучы ліф з абаяра – персідскага шоўку – ледзь закрываў вялікія грудзі, шальвары з той жа тканіны пачыналіся ніжэй пупка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 169). Шальварыкі мн. Памянш.-ласк. да шальвары. І якраз у гэты момант з'явіўся ў дзвярах Алесь у мярэжанай – пад народны густ – сарочцы, сініх шальварыках і чырвоных кабціках (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 48). Шаматон [ад фр. chômer – гультайнічаць] м. (разм.) Пусты чалавек; шалапут. Былы «шаматон і ферлакур важнецкі» жыў цяпер ледзь не суровым мніхам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 156). Шанак [ст.-бел. шанокъ – адзінка вымярэння сыпучых рэчываў] м. Пасудзіна, якая служыла мерай сыпучых рэчываў. – За каго ты пакутуеш?.. За тых рабаўнікоў, якія ў твайго бацькі апошні шанак жыта выцягнулі... (К. Крапіва – Ск., 82). Шапавал м. Майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і іншыя рэчы. Адсюль, сталіца шапавалаў – Дрыбін, За небасхіл бягуць мае сляды (С. Гаўрусёў – ТСБМ, V, 348). А побач штурхалася другая палова: хлопчыкі з рэдкімі валасамі, рамізнікі, рамесніцкія вучні, шапавалы, галодныя павадыры мядзведзяў (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 331).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 658 ▶