койны на гэты конт: паляк не адзін – за яго спіною Францыя і Ангелька стаяць. Не, адспявалі сваю песню бальшавікі (Я. Колас. Дрыгва – Др., 31). Чырвоных з прадмесцяў адпхнулі, За імі ўслед, свецячы сталлю, Па вуліцах цесных Манмарту Збліжаецца войска з Версалю (Я. Купала. Парыжская камуна – Зб. тв., V, 320).
Пачэсны, парадны, прыгожы. Чырван славай наш род, Жыве вольны народ, – Пад сцягі ўсе імкнуцца Камуны (Я. Купала. Беларусы не будуць рабамі – Зб. тв., IV, 394). У светлай зале За чырвоны стол.. Селі з намі поруч Сяляне з польскіх і румынскіх сёл (М. Аўрамчык – ТСБМ, V, 330).
◊ Без чырвонай шапкі – пра таго, хто не апрануты прыгожа, багата, шыкоўна, раскошна. Як угледзіш каторую [дзяўчыну] каля касцёла, то без чырвонай шапкі і не патыкайся к вам, а душыцеся, як цямніцы, на лысага чорта... Эх, вы! (Я. Колас. З сяла Мікалаеўшчына Мінскай губерні – Зб. тв. у 12 т., XI, 605).
Чыстаган м. (разм.). Наяўныя грошы. – Хто тут – Мядзведзь, а хто – цыган, Што заграбае чыстаган, Не цяжка дагадацца: Вы гляньце цераз акіян – На іх «свабоднае» мастацтва (К. Крапіва – ТСБМ, V, 331).
Чэкіст м. Супрацоўнік надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, сабатажам і спекуляцыяй (Чэка), якая існавала ў першыя гады савецкай улады. На калідоры стаялі напагатове чэкісты. Ключавы заўважыў у кутку Карнея Скібу, прывітаўся з ім і запрасіў да сябе ў кабінет (М. Ткачоў – ТСБМ, V, 336).
Чэкісцкі, прым. Які мае адносіны да чэкіста, належыць чэкісту. Тут былі пагранічнікі, з дзесятак міліцыянераў, некалькі чалавек у чэкісцкай форме (М. Лынькоў – ТСБМ, V, 336).
Чэлюскінец м. Удзельнік савецкай палярнай экспедыцыі 1933–1934 гг. на параходзе «Чэлюскін». На сценах віселі партрэты былых вучняў школы: лётчыкі, адзін чэлюскінец, некалькі студэнтаў, многа знакамітых калгаснікаў і калгасніц з ордэнамі (А. Шашкоў – ТСБМ, V, 336). Скласць эпапею павінны такую, Якую чэлюскінцы далі для свету (Я. Купала. Трэба нам песень – Зб. тв., IV, 228).
Чэлюскінскі, прым. Які мае адносіны да чэлюскінца. То не шум баравы Шуміць небывала Ад марэй да Масквы Нечуванай хвалай, – Гэта едзе экспрэс З чэлюскінскай славай, – Яму сонца і лес, І людзі б'юць «брава» (Я. Купала. То не шум баравы – Зб. тв., IV, 230).
Чэлядзь і чалядзь ж. Насельніцтва феадальнай вотчыны, якое знаходзілася ў разнастайных формах залежнасці; дваровыя людзі, слугі. Чужаніца зямлю нашу не дратавала, Каралеўская чэлядзь праў не адбірала (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве – Тв., 317).
83 👁