грашовым эквівалентам («Весці»– ТСБМ, V, 328). – Чынш да падатку не належыць, – уставіў слова паспакайнелы Сяргей (К. Чорны – ТСБМ, V, 328). Стараста, як кнут, Хоць як ні прасі, – Штодня тут і тут: Чынш плаці, нясі (Я. Купала. Янка Канцавы – Зб. тв., I, 109). Хоць нам гэту зямлю-матку Бог бесплатна дараваў І плаціць чыншоў, падаткаў – За яе нам не казаў (Я. Купала. Ах, ці доўга... – Зб. тв., I, 284). Часам з памежных вёсак чынш збіралі ўладары і адной, і другой дзяржавы (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 180). Паводле яе [жонкі] слоў ён [Тамаш] заўсёды быў вінаватым.. Бычка забрала паліцыя на чыншы, – ён не мог выкруціцца (З. Бядуля. Тры пальцы – Зб. тв. у 5 т., III, 159). Сяляне гаварылі аб новых падатках, аб новых чыншах, якія завуцца «енаральнай парапіцай» (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв., 62). Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі – ЗБК, 131). // Плата за нерухомую маёмасць. Маці ж мая, будучы жанчынаю моцнай волі, дамаглася, каб нам далі ў арэнду фальварак, за які наша сям'я і плаціла чынш (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 233).
Чыншавік м. У перыяд феадалізму – селянін, які карыстаўся спадчыннай зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў натуральныя і грашовыя плацяжы (чынш). // У XV – першай палове XIX ст. на Беларусі, Украіне і ў Літве – феадальна залежны селянін, галоўнай формай павіннасцей якога быў чынш. [Марыля]: Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дык усё пайшло ўверх дном – усіх чыншавікоў сталі чысціць (Я. Купала. Раскіданае гняздо – Зб. тв., VI, 271). ..улетку не выходзілі на паншчыну чыншавікі неабсяжных Слуцкай, Клецкай,.. ардынацый (М. Віж. Лабірынт – Л, 163).
Чырвонаармеец і чырванаармеец м. Баец Чырвонай Арміі. Строіў Адзярыха Для працоўных масаў – Чырвонаармеец, Адстаўны да часу (Я. Купала. Над ракою Арэсай – Зб. тв., VI, 85). У глухім Бары стаіць пагранічная варта – чырвонаармейцы з зоркамі на шапках (З. Бядуля. Дзесяць – Выбр. тв., 149). Некалькі чырвонаармейцаў, таксама з войскаў ДПУ, у цёплых шапках і новенькіх валёнках і кажухох, з аўтаматамі за плячыма, шпацыравалі ўзад і ўперад па шнуру (М. Цэлеш. У імя догмы – ХБ, 39). Дарога соўгалася наперад. Сустракаліся конныя чырвонаармейцы (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв., 24). Ужо трэція суткі як чырвонаармеец Сяргей Панасюк не спіць (З. Бядуля. Маці – Выбр. тв., 252). Загарэлыя, запыленыя, але бадзёрыя і вясёлыя, як адзін, праходзілі чырвонаармейцы (М. Чарот – ТСБМ, V, 330). – А куды ідзеш? – усё яшчэ афіцыяльным тонам распытвае чырвонаармеец (Я. Колас. Дрыгва – Др., 45). Навет таго чырванаармейца зь вінтоўкай, што дапытліва зірнуў на яго [Рамана] пры ўваходзе, ён толькі цяпер пабачыў упяр
84 👁