Старонка 579
◀ / 658 ▶
іншы краі здабывае (Я. Купала. Эрос і Псіха – Зб. тв., VII, 85). Мая [Усова] любоў [да Леніна], маўляў, вар'яцтва, Павінна выліцца у чын... (Я. Купала. Ленін – Зб. тв., V, 311). Чын м. Устаноўлены парадак выканання чаго-н. Разгледзяць хворасць і прычыну, пад паху градуснік дадуць Ды зноў на новы пункт пашлюць, Як палагаецца па чыну (Я. Колас. На шляхах волі – Зб. тв. у 12 т., X, 417). ◊ Чын чынам – так, як трэба, як належыць. Быстроў за Сонцава адказаў: – Усё будзе чын чынам, таварыш гвардыі старшы лейтэнант (І. Мележ. Мінскі напрамак – ЭСФ, 412). Чынаваты, прым. Пра гатунак палатна. [Вежа:] – А што, палатніну выраблялі простую? – І простую, і чынаватую, і клятчастую (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 304). ..нашы сурвэткі і абрусы не горшыя, а чынаватае палатно лепшае за замежнае (там жа). Чыноўніцкі, прым. Які мае адносіны да чыноўніка: дзяржаўнага служачага ў дарэвалюцыйнай Расіі. На тым, што гуляў фігуркамі, быў сціплы чыноўніцкі сурдут: ён служыў на чыгунцы і нават з аблічча быў тыповы служачы – ціхі, сціплы, светлавалосы, з трохі вінаватай усмешкай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 328). Чыноўны, прым. 1. Які мае які-н. чын або служыць на дзяржаўнай службе. [Марыся]: Ты ж такі, хоць чалавек судовы, чыноўны, ды, пэўна, верыш у бога, – дык дзеля ласкі божай сатвары ты нам ласку, зладзь нашае шчасце, а мы век будзем за цябе, тваіх дзетак і ўнучкаў бога прасіць (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта – Тв., 125–126). Чыноўны люд, Пакінуўшы начны свой кут, На службу йшоў (Я. Купала. Медны коннік – Зб. тв., V, 362). У нашым пасёлку жылі пенсіянеры-чыгуначнікі і іншы чыноўны люд, выгнаны імперыялістычнай вайной з заходніх раёнаў і іншых далёкіх мясцін (І. Навуменка – ТСБМ, V, 328). 2. Характэрны для чыноўнікаў. Да 1905 года легальны друк у Расіі цалкам залежаў ад чыноўнай бюракратыі («Полымя» – ТСБМ, V, 328). Чынш [ст.-бел. чыншъ, чиншъ, циншъ, цыншъ – падатак; польск. czynsz ад лац. census – перапіс] м. У Заходняй Еўропе ў перыяд феадалізму – рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй на чыншавым праве. // На Беларусі і ў Літве ў XV – першай палове XIX ст. – грашовы і натуральны падатак за зямлю. А то, бывала, заміж княскіх, сваіх, падстаўных камісараў пасылалі, як таго Шыманскага, што дзвесце тысяч квіткоў за сплочаны чынш сабраў і – як у ваду, а Іцкавічы давай зноў гэты чынш спаганяць (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 197). Селяніна на сувязь з рынкам штурхала перш за ўсё неабходнасць уплаты грашовага чыншу і выканання іншых павіннасцей, якія ўсё часцей замяняліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 658 ▶