Старонка 578
◀ / 658 ▶
сярпом тваім – КС, II, 186). Ідзе Марка з чумакамі, Ідучы спявае (К. Крапіва. Наймічка – Зб. тв., V, 421). Δ Прадзеды-чумакі: Стары Гарпішчанка ўспамінае сваіх прадзедаў-чумакоў (У. Юрэвіч – ТСБМ, V, 322). Чумаковы, прым. Які належыць чумаку. Павалілі гайдамакі, Аж стогне дуброва; Не павезлі, а на плечах Вазы чумаковы нясуць яны (Я. Купала. Гайдамакі – Зб. тв., V, 439). Чумацкі, прым. Які мае адносіны да чумака. У вянку лясным высока стаў.. [Кабзар] над магілай, над вякамі страшнай крыўды, над чумацкай доляй (А. Вялюгін – ТСБМ, V, 322). Млечны Шлях – чумацкі шлях, сцвярджаў нам не раз Грэчка (Р. Няхай – ТСБМ, V, 322). Чумачэнька м. Памянш.-ласк. да чумак. Чумачэнькі ідуць шляхам, пугача спяваюць (Я. Купала. Кацярына – Зб. тв., V, 388). Чуні мн., адз. чуня, ж. (абл.). Пяньковыя, вяровачныя і іншыя лапці. Каля варот стаяла паласатая будка, і там хадзіў немец у доўгім белым кажусе, у плеценых саламяных чунях на ботах (В. Адамчык – ТСБМ, V, 322). Да Іванова зноў падышоў Арсен, цяпер ужо разам з пажылым селянінам у шэрай даматканай світцы, у чунях (П. Кавалёў – ТСБМ, V, 322). Чухонец м. (разм.). Фін. Па мшыстых, топкіх берагах Чарнелі хаты ў хмызняках, Прытул убогага чухонца (Я. Купала. Медны коннік – Зб. тв., V, 352). Чын м. У дарэвалюцыйнай Расіі – званне, якое прысвойвалася дзяржаўным і вайсковым служачым... за шляхоцкія адзнакі, Або за царскія чыны, ў прымакі Плылі [продкі] у чужыншчыну сляпой паводкай (Я. Купала. Шляхам гадоў – Зб. тв., IV, 122). Век малады пасвяціў [Конрад] манастыру, За німашто меў чыны і пачоты (Я. Купала. З «Конрада Валенрода» – Зб. тв., V, 231). Ён [Сяргей Трубецкі], паводле найвышэйшага загаду, быў пазбаўлены не толькі чыноў, а і ордэна Святой Ганны (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 93). // Асоба, якая мела такое званне. Як указ той прачыталі, Валасы на сабе рвалі Ўсе палатныя чыны (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума – Тв., 362). ◊ У чынах хадзіць – пра таго, хто займае высокую пасаду. [Бацька:] – Вось былы наш губернатар, Міхаіл, граф Мураўёў. Пачынаў разам з тымі. Братоў павесілі – а ён у чынах ходзіць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 92). Чын [польск.] м. Учынак, дзеянне. Я пачуўся агорнутым з усіх бакоў таёмнымі, сьведамымі сваіх чынаў сіламі (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 87). [Арыстос]: Чыніць? Ніводны ўжо чын не астаўся Нам, іх усе за нас споўнілі продкі! Нам пазіраці ў вянку на заплоткі, Як за нас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 658 ▶