Старонка 577
◀ / 658 ▶
смерць. – І адным подыхам адказаў: Чорная імша (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 221). Чорны люд – тое, што чарналюд. ..чорны люд наш, гэтая душа нашага цела, да самасвядомства прыходзіць,.. гэты люд дзелаецца ўжо сілай (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава – Зан., 544). Чуга [ст.-бел. чуга – вузкі кафтан; венг. csuha < тур. čoha] ж. Від старадаўняга адзення; кафтан. Бацька ўсклаў на сябе суконны паднізень вішнёвага колеру, а паўзверх яго чырвоную, тканую золатам чугу, крэкчучы нацягваў малінавыя боты і чырвоныя замшавыя пальчаткі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 67). Усе, найбольш дрэнна апранутыя, у чаравіках, што прасілі кашы, у сурдутах, ледзь толькі не перашытых з хатніх чугаў і світак (там жа, II, 159–160)... да манаха падышоў чалавек у чорным з золатам плашчы (залаты меч прыўздымаў край плашча), у багатай чузе і кабцях чорнага з золатам саф'яну (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 173). Чудзіны Тое, што чудзь. Але вось дабеглі, прыставілі драбіны, палезлі, паказаліся над гароднямі рагатыя шлемы варагаў, шышакі наўгародцаў, круглыя, плеценыя з вяровак шлемы чудзінаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 29). Чудзь [ст.-руск.] ж. Даўняя назва эстаў (эстонцаў), а таксама іншых фіна-угорскіх плямёнаў, што жылі ва ўладаннях Наўгародскай феадальнай рэспублікі або ў суседніх з ёй рэгіёнах, на ўсход ад Анежскага возера – на рэках Анега і паўночная Дзвіна. Апроч наўгародцаў, што займалі сярэдзіну, стаялі з левай рукі дружыны чудзі, меры, весі – на траціну вярсты і ў глыбіню дзесяткам радоў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 26–27). Чук м. Скураны лапаць. / у параўн. З адной кішэні доўгага сівага халата тырчэла турэцкая булка, як раменны мужыцкі чук (Я. Колас. Андрэй-выбаршчык – Зб. тв у 12 т., IV, 35). Чумак [укр.] м. На Украіне ў XV–XIX стст. – возчык і гандляр, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары. Чумак ідзе, азірнецца. Дый галаву схіліць (Я. Купала. Таполя – Зб. тв., V, 344). Сустрэлася [Кацярына] з чумакамі, Дзіцё закрывае (Я. Купала. Кацярына – Зб. тв., V, 388). За што ж мы ся не дзівім, што вашы чумакі, Шукаючы ў нас зыску (мы больш маем грошы), Смалою аблеплены, лезуць, як слімакі, Над валацугу большай няма ім раскошы (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага – Зан., 23). [Прафесар:] – Абмежаваная колькасць фантазёраў, якія лічаць, што Маларосія, маларосы з'яўляюцца чымсьці асаблівым са сваёй нераспрацаванай гаворкай і сваімі чумакамі і могуць існаваць, не адчуваючы патрэбы ў агульнай славянскай айчыне, імператары і ўсходнім праваслаўі... (У. Караткевіч. Каласы пад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 658 ▶