Чатырохлетка [руск.] ж. Школа з чатырохгадовым тэрмінам навучання. Школа ў нас чатырохлетка, Дзесяцілеткай трэба каб была, Каб нашым здольным працавітым дзеткам Далей вучыцца сцежка пралягла (Я. Купала. Госці – Зб. тв., IV, 273).
Чаша ж. Старадаўняя пасудзіна для піцця ў форме паўшар'я. [Арыстос]: Ды гэта дзельнасць апошняя наша: Ў руцэ з атрутаю золата чаша... (Я. Купала. Эрос і Псіха – Зб. тв., VII, 86).
Чашнік [ст.-руск. чашьникъ] м. У старажытнасці – прыдворны, які ведаў, распараджаўся віннымі скляпамі і падносіў віно і іншыя напіткі да царскага стала; службовец вялікага князя, які адказваў за напоі. Фёдар Астрожскі крычаў: «Чашнікаў ды стольнікаў ваяводамі аб'явілі!» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 427). А чашнік чары налівае ўсёй дружыне навакол (М. Машара – ТСБМ, V, 312). У паўцемры я не адразу пазнаў сына галоўнага чашніка Патрыкея, а ён усхвалявана схапіў мяне за крысо (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 331). Падавай сынку чашніка ўсяго толькі багіню прыгажосці і вясны, ён яе схавае ў сваіх смярдзючых харомах і будзе адкусваць па кавалку, а пасля, чаго добрага, хутка пачне ўлягаць за іншай (там жа).
Чашнікі мн. Правае, здрадніцкае крыло гусітаў. – Наконт гусітаў нічога не скажу, хаця «чашнікі» і дзярмо. Забітых не судзяць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 41).
Чвэрць ж. 1. Старая мера вадкасцей, роўная 1/4 частцы вядра (3,08 л). Прадаўшы, купілі чвэрць гарэлкі, узялі з яе па чарцы, астатняе закаркавалі і паклалі пад пасцілку... (У. Караткевіч – Ск., 92). Неяк Лявон паспрачаўся з мужчынамі на чвэрць гарэлкі (А. Асіпенка – ТСБМ, V, 313). // Старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 2 асмінам = 209,91 л (у Вялікім княстве Літоўскім у залежнасці ад велічыні гарца, бочкі віленскай, раўнялася 18, 36, 64, 72, 80 гарцам, j бочкі віленскай).
2. Старая мера даўжыні, роўная 1/4 частцы сажня, пазней – аршына (17,775 см). Бяру аршын і правяраю сам. Дык што ж вы думалі? Ну й жулікі! Ну й чэрці! Недахапіла ў мяне там Ні больш, ні менш – тры чвэрці (К. Крапіва – ТСБМ, V, 313). Ляжы [бярозка], гаротная, ляжы, Пакуль не разбяруць па чвэрці Цябе на дровы ці крыжы (Я. Купала. У лесе – Зб. тв., IV, 146).
3. Старая мера зямлі, якая раўнялася 40 сажням у даўжыню і 30 у шырыню. Як бліжэйшыя сваякі, яны [Нічыпар і Лявон] арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны (А. Чарнышэвіч – ТСБМ, V, 313). // Мера плошчы, роўная 0,5 дзесяціны.
Чорны, прым.:
○ Чорная імша – так называлася форма пратэсту супраць тыраніі над целам і думкай. Ціха, – аднымі вуснамі адказаў Фама. – Іначай
80 👁