Старонка 574
◀ / 658 ▶
ворагі і паўстанцы, віжы і шпегі... (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 212). Δ Немцы-чорнакніжнікі: Для гэтага цмока пан выпісаў немцаў-чорнакніжнікаў, якія ў панскім палацы чыняць цуды: птушкі гавораць чалавечай мовай, аслы ў людзей перакідваюцца, людзі у аслоў, коней, сабак (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв., 62–63). Чарнакніжніцкі, прым. Які мае адносіны да чарнакніжніка. [Фуртыянка]: Было гэта ў той дзень, калі апат, адбываючы суды, нашу быўшую сястру Пляцыду за чарнакніжніцкія чары на касцёр засудзіў (Я. Купала. Эрос і Псіха – Зб. тв., VII, 115). Чарнакніжыца ж. Кніга, якой карыстаецца чарнакніжнік. // У тэксце: язычніцкая кніга. [Жрэц:] – Я спаліў іх [кнігі]. І за кожную спаленую чарнакніжыцу даў зарок перадаць манастырам у Лаўрышаве і Навагародку перапісанае або аплачанае мной Евангелле (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 304). Чарналюд м. Просты люд. Хацелі самі вучыцца дыялекту чарналюда і яго так ушляхціць, штоб ён і нашым мог стацца языком; хацелі «хадзіць у народ», як гэта тады ракалася... (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава – Зан., 547). Чарнарызнік м. Манах. Любілі гуляць вечарамі па шляху і чарнарызнікі, што жылі вось тут, управа, у манастыры (П. Галавач – ТСБМ, V, 299). Чарнасоценец і чорнасоценец м. Удзельнік рэакцыйна-манархісцкіх пагромных банд («чорных соцень»), якія ўзніклі ў царскай Расіі ў перыяд 1905–1907 гг. Мясціна гэта стала і ў нас ведама з таго часу, як тут забілі чарнасоценцы быўшага дэпутата першай Думы Герцэнштэйна (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры – Зб. тв., VII, 173). ..такія ўжо парадкі ў гэтай, лаянай чарнасоценцамі, Фінляндыі (там жа, 175). Ні гледзючы на цкаванне рознымі чорнасоценцамі з Масковіі нашых сялян на жыдоу, наш народ нічога кепскаго ні рабіу жыдом (З. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі – Ж, 9). // Крайні, зацяты рэакцыянер. Ясна было для Андрэя, што ў карчме сядзеў самы сапраўдны чарнасоценец (П. Пестрак – ТСБМ, V, 299). Чарнасоценны і чорнасоценны, прым. Які мае адносіны да чарнасоценцаў; які складаецца з чарнасоценцаў, крайніх рэакцыянераў. На арганізаваных бальшавікамі сходах і мітынгах салдаты выносілі рэзалюцыі пратэсту супраць нацкоўвання чарнасоценным друкам салдат на рабочых («Весці» – ТСБМ, V, 299). Хлебаробы нашыя ні маглі рабіць кепскіх учынкау над жыдамі, чуючы інстынктыуна у душы штучнасьць і ніпраудзівасьць чорнасоценных ідэй (З. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі – Ж, 9).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 658 ▶