пляскаў На прыстань глуха, з нецярпеннем і біўся ў гладкія ступені, Як чалабітнік ля дзвярэй Нячулых да яго судзей (Я. Купала. Медны коннік – Зб. тв., V, 364).
Чалавек м. (разм.). Слуга ў тракціры, рэстаране. Успамінаецца Ваську не жыццё, а нейкае непаразуменне, быў падкухарам, быў і чалавекам у тракціры, потым неяк здарылася – захляснула Ваську жыццё цёмнай хваляй (М. Лынькоў – ТСБМ, V, 289).
Чало і чола н. (паэт.). Лоб. Пераадзеўшыся ў сялянскі кажух і насунуўшы глыбока на чало калматую шапку, многа разоў ужо слухаў князь гэтых прамоў (В. Ластоўскі. Часы былі трывожныя – Тв., 26). А іх [паненак] белае чало Абвівалі кудры гожа – Лён завітых валасоў (Я. Колас. Сымон Музыка – СМ, 161). [Эдмунд]: І як Зефір лагодненькім павевам Раз'ясніць неба, хмаркаю абвіта, Так зморшкі на чале яе [Аліны], нібыта Загневаным, знікаюць перад спевам (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны – Тв., 86). Потым.. [Майка] узняла гатовую дыядэму і павязала яе вакол галавы. У змроку над яе чалом успыхнуў німб з зеленаватых халодных зорак (У. Караткевіч – ТСБМ, V, 291). Тут садзіцца [Псіха] на каменнай ступені і апірае чало аб падножжа (Я. Купала. Эрос і Псіха – Зб. тв., VII, 116). Тады і сама пайшла [Алена] пехатою, усё гэтак жа адганяючы мух і выціраючы пот з яго [Аляксандра] чала (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 174). Ім [рыбакам] навальніца, што ў моры спаткала, хваль ручнікамі чало ўцірала (А. Вялюгін – ТСБМ, V, 291). // Пра твар. Якая думка на чале! (Я. Купала. Медны коннік – Зб. тв., V, 365). І раптам – што за штука? – У дзеда спахмурнела ўраз чало (У. Корбан – ТСБМ, V, 291). Стаіліся хлопцы, як мышы, панізілі голас, А помста іх носіць, калыша І хмурыць ім чола (Я. Колас. Суд у лесе – ТС, 272). Але настрой і рух вясёлы Памалу ўлегліся, сплылі. Другія думкі хмураць чолы, Як цені ходзяць па зямлі (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 179). Абвёў рукой наўкола луг шырозны. І мне чало касца, дзе лёг загар, Здавалася як вылітае з бронзы (У. Ляпёшкін – ТСБМ, V, 291). // перан. Як і сёння, заўтра мора На чало накіне даль (З. Бядуля. Ноч разліла свой атрамант – Зб. тв. у 5 т., I, 131).
◊ Біць чалом (чалом біць) – 1. Каму, пачціва кланяцца, вітаючы каго-н. 2. Каму, пачціва прасіць каго-н. 3. Чаму, з глыбокай пачцівасцю ставіцца да чаго-н., вітаючы што-н. Біце ж чалом тром сакалом, маладзіцы! Гэта ж кветкі з свойскай веткі, славянскай зямліцы! (В. Дунін-Марцінкевіч. Верш Навума Прыгаворкі – ЭСФ, 407). «Б'ём чалом тваёй міласці, каб адпусціў ты да нас старосту гарадзенскага Давыда, сына Даўмонта, хрышчанага Цімафеем, слаўнага князя пскоўскага» (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 369). Над Бесяддзю, у лясной акрузе, сялянскай хаце б'ю чалом (П. Прыходзька. Размова – ЭСФ, 407). Прыйшоў
87 👁