Звязаны з адбываннем паншчыны коньмі, жывёлай. Больш чым у палавіне маёнткаў сяляне працавалі на памешчыка па 3 дні цяглых і па 3 дні пешых у тыдзень (І. Лушчыцкі – ТСБМ, V, 274).
Цяжба ж. Спрэчка двух бакоў перад судом; грамадзянская судовая справа. [Сяляне:] – У справе ж нашых цяжбаў з вамі [пан Скірмунт] .. суд стаў на вашу старану (Я. Колас – ТСБМ, V, 277).
Цякач м. Ганец, вястун, скараход (слуга, які суправаджаў экіпаж, бегучы за ім). – Так бо, харошае тваё абяцанне, калі ў тваіх людзей на сёдлах ужы бачу. То што мне, цекачоў аж да самога Жыгімонта трэцяга. Кроў шведская ды кроў Ягелонаў – ой як яны да сябе іншую кроў цягнуць. Проста як магнітам жалеза (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 165).
Цяпліня ж. Цеплыня. Ён [Ковель] стаяў так блізка ад яе, што, калі гаварыў, яна адчувала цяпліню ягонага подыху на сваім твары (А. Саковіч. У няведам'е – К, № 5–6, 55).
Цясла ж. Цяслярская прылада з паўкруглым лязом для выдзёўбвання карытаў, начовак і пад. У раскопе 1969 г. знойдзены абломак сякеры, цясла, свярдзёлак («Помнікі» – ТСБМ, V, 284).
Ч
Чадзь [ст.-руск. чадь] ж. Народ, дружына. Новагародскую ж баярскую раду супакойваў Агапій, які даводзіў, што неразумна цяпер, перад вялікім паходам Міндоўга на сваіх родзічаў-ворагаў, уздымаць супраць князя чорную чадзь, ды дзе – на межах княства! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 50). Быў бы [Агапій] чорнай чаддзю, засеклі б, можа, да смерці; пры двары ж шапталіся аб тым, што надта прыслухоўваецца Міндоўг да Агапія і шануе яго – нават не карае за дзёрзкасць унучкі (там жа, 66).
Чайная ж. Пакой, у якім п'юць чай. Талерка стаіць на століку ў чайнай (так завецца маленькі пакой, дзе гатуюць чай) (А. Васілевіч – ТСБМ, V, 287).
Чакан [ст.-бел. чекань; венг. csákány < тур. çakan] м. Старажытная зброя ў выглядзе насаджанага на доўгае дзяржанне молата, што служыла таксама знакам начальніцкай годнасці. Навокал мільгалі плашчы, шлемы, тапары крыжакоў, шчыт абараняў ад чаканоў, меч сутыкаўся з мечамі немцаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 387). На сценах віселі старыя чаканы, двухручныя мячы, кальчугі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, І, 72). Ён пастукваў па ёй [металічнай палосцы] невялікім востраканечным чаканам (там жа, 135).
Чалабітнік м. У Расіі да XVIII ст. – той, хто падаваў цару ці мясцовым уладам чалабітную: пісьмовае прашэнне, скаргу. / у параўн. Вал
76 👁