Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
тыя цэрберы ў латаных мундзірах (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 323). Цэсарэвіч м. Асоба, якая мела афіцыйны тытул наследніка прастола ў Расіі. Будучы яшчэ не царом Аляксандрам II, а цэсарэвічам Аляксандрам Мікалаевічам, застаўся ён аднойчы кіраваць сталіцай (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 88). 3 сялян павінна быць сыскана, —загадаў цэсарэвіч Канстанцін,- аўсю строгасць закона ўскласці на Валадковіча («Полымя» — ТСБМ, V, 270). Цэх [ням. Zeche] м. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе - гарадская арганізацыя рамеснікаў адной прафесіі. Да нашых часоў дайшлі статуты цэхаўметалістаў, краўцоў, шаўцоў, муляраў («Полымя» - ТСБМ, V, 270). Цэшка ж. Металічны значок устаноўленай дзяржавай формы і колеру, які носяць на галаўным уборы; кукарда. Але дзесьці, на дне душы яго, варушыліся другія думкі, і яму ўяўлялася цэшка і прыстаўскія наплечнікі (Я. Колас. Соцкі падвёў - 36. тв. у 12 т., IV, 32). Цяганіна ж. Судовая справа. Злосць забірае Аксёна. Перад яго вачамі ўстаюць суды і доўгая цяганіна з панам Скірмунтам і гэты пройгрыш справы паўсіх істанцыях (Я. Колас — ТСБМ, V, 273). [Мужык:] - Нічога не даб'ешся. Была і ў нас такая цяганіна з панам за выпас (А. Якімовіч-ТСБМ, V, 273). Цяглавы, прым. Тое, што цяглы. Славутая Запарожская Сеч, дзе галеча, цяглавыя людзі знаходзілі прыпынак і схоў ад непасільнага гнёту сваіх прыцясніцеляў, як абяцаная зямля, еабіла да сябе непакорных людзей, што шукалі волі, не толькі з Украіны, але і з Беларусі (Я. Колас. Шаўчэнка і беларуская паэзія - 36. тв. у 12 т., XI, 198). Узяў ён не з гаспадарскіх ці цяглавых людзей, а з местачковых сабе жонку (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 325). Цягла і цягло н. 1. У Вялікім княстве Літоўскім і Рускай дзяржаве XV-XVIII стст. - дзяржаўная павіннасць сялян і пасадскіх людзей, адработачная рэнта. // У Расійскай імперыі XVIII-XIX стст. - прыгонная павіннасць: аброк ці паншчына. - Знайсьці цяпер хурманку амаль немагчыма з тае прычыны, што кожны стараецца збыць каня, калі мае яго, бо дужа вялікія й падатак і цягла... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай — ХБ, 16). Перастаўляе сьветлячок на край стала, раскладае паперы: самаабкладаньне, падаходны, цягла (гужавая павіннасць), культурны збор... (М. Цэлеш. Дзікі вецер — ХБ, 53). 2. Група гаспадарак або працаздольных членаў адной сям'і як адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы Расійскай імперыі XVIII-XIX стст. Цяглы, прым. 1. Абкладзены цяглом. Акрамя цяглых, службовых і рамесных сялян, сельскую мясцовасць Вялікага княства Літоўскага насялялі іншыя групы сялянства (А. Булыка - ТСБМ, V
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся, сямі
3 👁
 ◀  / 658  ▶