Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
та і інш. Далей чую. пра «цэльналог» людзі баюць (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў - 36. тв. у 14 т., XI, 33). Цэнтралка ж. Цэнтральная катаржная турма ў дарэвалюцыйнай Расіі, прызначаная галоўным чынам для палітычных зняволеных. У першую нядзелю пасля нашага пераводуў турму запрапанавалі праваслаўным пайсціў царкву, якая таксама знаходзілася ў цэнтралцы (П. Мядзёлка-ТСБМ, V, 269). Цэнтурыён м. У Старажытным Рыме - начальнік часткі легіёна, ваеннага падраздзялення, першапачаткова колькасцю ў 100 чалавек. А Вой-цэнтурыён (у параўн.): А можа, справа зусім не ў гэтым шляхціцы, ён толькі вынік, а не прычына.. Як вой-цэнтурыён, які забіў імператара Антаніна, быў толькі выканаўца, толькі тая рука, што прынесла венцаноснаму смерць, але не прычына яго смерці (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 249). Цэп м. 1. Від зороі. Алесь іўсе, хто побач з ім, бачылі вілы, доўоні і баявыя цапы натоўпу, што абкружаў іх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 281). А на Слонімскай, Віленскай, на Пясках народ браўся за сякеры і цапы; стрэламі валілі крыжацкіх коней, спешаных крыжакоў білі кісцянямі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 322). 2. Прылада для малацьбы збожжа ручным спосабам у выглядзе доўгай палкі (цапільна) з прымацаваным да яе гужыкам драўлянага біча. Па пустым таку б'е зрання Цэп важкі (Я. Купала. На дудцы — 36. тв., II, 279). Ужо час малаціць, Дык цапамі жытцо Будзем дружна мы біць (Я. Купала. Сейбіт - 36. тв., IV, 432). / у параўн...ў сэрцах забубніць трывога пужліва, Як цэп на такавішчы ўбітым (Я. Купала. На паграніччы - 36. тв., IV, 141). // вобразн. На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 244). Цэра ж. Высушаны грыб, які запальваецца ад іскры пры высяканні агню. А дзед тым часам кончыў лыка драць, Галля ды буралому нанасіў, На цэру высек іскру красівом, Падзьмуў, і ўміг ахоплены агнём Лом разгарэўся (М. Танк - ТСБМ, V, 270). Коля знайшоў ля рэчкі блішчасты востры каменьчык, выняў з кішэні крэсіва і цэру, пачаў высякаць іскру (А. Ставер - ТСБМ, V, 270). Цэрбер [ад лац. Cerberus з гр. Kerberos] м. (міф.). У старажытнагрэчаскай міфалогіі — люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у пекла. // перан. Злосны, люты вартавы. — To нявольна! — крыкнуў Нявіднаму чорны астрожны цэрбер і штурхануў яго ў плечы (Я. Колас - ТСБМ, V, 270). Конь мой цмокаў капытамі па брудных вуліцах, вакол былі замест хат нейкія куратнікі, і адзінным, што адрознівала гэта ад вёскі, былі паласатыя будкі, ля якіх стаялі вуса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

доўбні, зброі
7 👁
 ◀  / 658  ▶