кі, цыцэль, Ў балахоне новы гіцэль, Шэсць дзяцей ад жонкі Рохлі. Паўасьміны меў картохлі (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі - Зан., 431). Цьма ж. У старажытнасці - лічэбнік, які абазначаў 'дзесяць тысяч'. Н Войска ў дзесяць тысяч. Татарын загадаў тысячніку Карніле не цягнуць гадзінамі і днямі, калі не хоча, каб ягоная тысяча сустрэлася з цьмою, а адразу весці яго «да ўладароў» (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 231). —Далёка з-за тваёй спіны прыйшоў чалавек і сказаў, што ў цябе ледзь набярэцца адна цьма, безмячоў, амаль без кальчуг... Тут, у трох гадзінах дарогі, у мяне тры цьмы: цьма блукае па вашых гарадах, і вядзе яе сын мой (там жа, 257). 0 Цьма цьмушчая каго, чаго - незлічоная колькасць, вялікае мноства. Грыбоў улетку тут цьма цьмушчая, народ сюды йдзе — гушчайгушча (Я. Колас. Новая зямля - ЭСФ, 403). Цьмы цем [ст.-руск.] - вельмі шмат, безліч. - [Жрэц:] - А я так і сыйду з гэтага свету, чуючы толькі, можа, адну макавінку з цьмы цем таямніц быцця... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 94). Зямля, куды сыходзяць цьмы цем людзей, год за годам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 362)...він і пітва ў падзямеллях Глеба не надта паменшала, таму што віленскія купцы навезлі яму цьму цем бочак і гарлачоў пітва і напояў (там жа, 414). Цэбар м. Шырокая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі. Але, падышоўшы да дзвярэй [кабета], пайшла ў двор, да студні, дзе доўга і захлёбіста піла ваду з драўлянага цэбра, абкаванага вобадам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 111), Цэзар [ст.-бел. цесарь, цэсарь - рымскі імператар; лац. Caesar] м. Манарх, уладар. Ен [імператар] нават трохі забаўляўся, як забаўляліся яго папярэднікі на іпадроме ці рымскія цэзары ў Калізеі, дзе звяры рвалі жывое чалавечае цела (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 221). Ен [Завішша] шаптаў на вуха суседа: «Чытаў я адну гісторыйку, як цэзар Нерон падпаліў Рым, сталіцу сваю, дзеля ўласнай забавы... Тое самаеробяць цяпер магнаты ў нас!» (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 96). / у параўн. Ен [унук] не спакарыцца, Як сам рымскі цэзар, - Хто супроць — кастрыцай, Бахне і з «абрэза» (Я. Купала. Два светы - 36. тв., IV, 165). Цэйхгауз [ад ням. Zeug- зороя і Haus — дом] м. Ваенны склад зороі і абмундзіравання. [Яроцкі:] -Давялося яму [Паскевічу] на свечку папляваць, a nopax здаць у цэйхгауз, на рабунок... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 244). Арліцкі браў цэйхгауз так, нібыта ўсё жыццё толькі тым і займаўся, што браў цэйхгаузы (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 233). Цэльналог [руск.] м. Так называўся мэтавы збор грошаў сялянамі якой-н. вёскі ці воласці на мясцовыя патрэбы: рамонт школы, дарогі, Mac
Дадатковыя словы
зброя, зброі
2 👁