Цугундар [ням. zu і hundert- сотня] м. Частка каманды-загаду даць камусьці сто ўдараў (палак, розгаў, шпіцрутэнаў). 0 На цугунбар браць (узяць) каго - караць, прыцягваць да адказнасці. У анкеце ўжо не напішаш, што ў палоне і акружэнні не быў. Цяпер чортаў знак. Ды яшчэ асобы аддзел на цугундар возьме (В. Быкаў. Здрада - ЭСФ, 256). Браць на цугундры - тое ж. Пад град насмешак злых і кпін Ен доўгі час быў тут адзін, Сярод вайскоўцаў, як у тундры, I бралі Шкунду на цугундры, Але ён гнаў і гнаў свой клін (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 12 т., X, 329). Цура ж. Страва з пакрышанага ў квас або ў ваду хлеба з соллю, цыбуляй, а часам з алеем; рулі. Самі ж камунары харчаваліся.. цурой ды аўсяным кісялём (I. Дуброўскі - ТСБМ, V, 254). Цыклён м. Цыклон. Яшчэ ніхто ня прыдумаў апарату, які-б рэгуляваў гэтую стыхію [каханне], таксама, як яшчэ ніхто ня можа рэгуляваць надвор'е, уціхамірваць цыклёны, гамсіны (П. Сыч. Бярозка К, № 7, 81). Цынгуль м. Стужка, рамень. Затое надта падобным да вярхоўнага жраца Святазара здаўся Жывене біскуп Генрых - у доўгай белай альбе, падпаясанай цынгулем і аздобленай карункамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 61). Цыр м. Элемент крэсіва: высушаная губа (грыб), якая запальваецца ад іскры пры высяканні агню. [2-гі падарожны]: А я свой недзе цыр затрапіў, -Даўно і люлькі не курыў (Я. Купала. На папасе - 36. тв., VI, 146). Наклаўилы люльку, выняў скалку, Адкалупіў ён [дзядзька] цыру галку I гасіць крэсівам. Іскрынкі, Як залаценькія пылінкі, 3 нягромкім трэскам узвіліся, На цыр багата паліліся (Я. Колас. Новая зямля - ТС, 268-269). Цыранок м. Дзікая качка. На заваротах утвараліся затокі, і на аднэй зь іх мы заўважылі чародку цыранкоў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 5). Цыркуляр [ням. Zirkular ад лац. circularis - кругавы] м. Паведамленне, пасланне...на вуліцах горада быў расклеены цыркуляр, які абвяшчаў, што людзям, каторыя не маюць пазвалення на аружжа, забараняецца насіць пры сабе сальцісоны ў кусках, даўжэйшых за чвэрць аршына (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай - Тв., 42). Цытрына [польск.] ж. Лімон. 3 сонцам гадуе зямля вінаграды, Побач галіны цытрын, мандарынаў (Я. Купала. Грузія — 36. тв., IV, 327). Цыфэролят м. Цыферолат. Ковель глянуў на сьвіцячы цыфэролят гадзіньніка (А. Саковіч. У няведам'е - К, № 5-6, 56). Цыцэль м. Элемент яўрэйскай вопраткі ў выглядзе кутасікаў. Сеў жыдоку насу вёсцы, Пры гасцінцы, пры дарожцы. Меўярмулку, трэп
Дадатковыя словы
надворе, наклаўйлы, няведаме, цыферблат, цыфэрблят
3 👁