Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 35). [Каваль:] - Рацібор загадаў выдаць мне ахоўную грамату, кабу яго ўладаннях не чынілі мне ніякага ўціску, і не чапае мяне ніхто - ні цівун, ні княжы зборшчык (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 490). Апошніх [валхвоў-чарадзеяў] я, як новы вялікі жрэц, амаль не цікавіў — яны ўжо ў паабеддзе схаваюцца ў сваіх пячорах альбо зямлянках, удосталь нагледзеўшыся на княжацкіх дзяцей і цівуноў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 413). Знявагай быў пільны нагляд, які ўсчаў за ёю [Рагнедай] заслаўскі цівун (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 62). П У Вялікім княстве Літоўскім - селянінслуга, гуменнік, які загадваў вядзеннем панскай гаспадаркі, адказваў за зберажэнне і расход збожжа, гадоўлю пры двары жывёлы і інш. 2. Панскі наглядчык за працай прыгонных сялян; вясковы стараста. - Толькі ж хіба панскаму цівуну загадаеш - адразу ці не адразу? (А. Карпюк. Белая дама- БД, 319). Там быў аканом, камісар і цівун, Намеснік, ляснічы, хмістрыня, паны, I кожны меў права узяць за бізун, I кожны меў права да нашай спіны... (Ф. Багушэвіч. Быў у чысцы! Зан., 413). А ў Яносіка нічога з сабой не было: Цівуны ўсё адабралі, Усё агнём пайшло (М. Танк - ТСБМ, V, 245). Выйдзе [Салавей] на дзядзінец, як зацягне, як пачне сыпаць трэлі, дык пакуль хто з панскіх гайдукоў па загаду цівуна бізуном іх неразгоніць (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 31). У цівуна на плячах паляўнічая стрэльба (там жа). Сяляне пачалі пазяхаць каля вазоў, спынілі працу і давай у гулыпаяватай зморанасці глядзець, ці пападзе «пан цівун» у птушку (там жа). // пераўвасабл. Сабакі зрабіліся панскімі цівунамі і аканомамі (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 250). Цівунам стануць ячэйкі, будзе аконам і пан... Вось табе новыя рэйкі, Перабудовы іх план! (Я. Колас. Калгаснае - 36. тв. у 12 т., II, 35). // перан. (лаянк.) - Злазь! - крычаў Мсціслаў. Злазь, цівун Пацук! Тут цябе Ваўкалака з беларускім Ладымерам чакаюць. Раззлаваны за «цівуна Пацука», Андрэй палезуніз (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 146). А Цівун-баярын...быў і княскі чалавек - цівун-баярын, які чыніў тут усё ад імя князя (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 117). Таўстунцівун:..калі таўстун-цівун хутка змарыўся, дыкяго тут жа падратаваў адзін з тутэйшых кавалёў, забраўшы з ягоных рук молат (там жа, 121). Ціжба [ст.-бел. тижба — натоўп; польск. cizba] ж. Цесна збіты натоўп. Выцяг яе [жанчыну з дзіцём] з ціжбы, сам кроўю абліўся, 3 вялікія працы - крый бог! -утаміўся, да кідаць жа аднуу такоіі ціжбіне Нельга (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 374). Цісавы [ст.-бел.], прым. Цёмна-гняды, каштанавы. Хрумцеў, лопаўся пад капытамі яго [караля] цісавага каня малады лядок (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр
Дадатковыя словы
тйжба
4 👁