Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
бе. Штовечар прыходзіў ён у церам, прыносіў падарунак (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 204). А пакуль усе яны [князі], стоячы пад халодным асеннім ветрам няўтульнай Масквы, ля першых мураванак гэтага, яшчэ ляснога, з кучай драўляных церамоў горада, думалі кожны аб тым, каб жывымі вярнуцца - хто ў Віцьбеск, хто - у Новагародак, але найболей -у сваю Вільню (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 607). Кожны дзень Дабранега разам з вернай Кулінай рабіла абход церама іўсяго княжацкага двара (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 174). А Церам-церамок'. Дзе мой дворык, дзе дамок? Дзе мой церам-церамок? (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 232). Цераспалосіца ж. Размяшчэнне зямельных надзелаў адной гаспадаркі палосамі ўперамежку з суседнімі надзеламі. [Юзік:] - А мы ж гэта думалі, можа б, вы нам Бугайнік аддалі. Зямля гэта ад вас далёка, урабляць яе нязручна. Ды і цераспалосіцы б не было (К. Крапіва. Мядзведзічы — 36. тв., IV, 199). Вясковыя люмпэны — прадукт палітыкі 1861 года, якіх трохполка й цераспалосіца парабіла жабракамі (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ. 19). Цераспалосіца і драбленне сялянскай гаспадаркі ўскладнялі апрацоўку зямлі, павялічвалі непрадуктыўныя затраты працы (У Палуян — ТСБМ, V, 239). Церні мн. (кніжн.). Пра калючыя расліны, а таксама калючкі на іх. Зірні, - паказаў ёй [Лесі] Мяржынскі. - Усё заглушыў шэры камень: Дубы, непакорныя церні, А кветка прабіла яго (X. Жычка - ТСБМ, V, 240). // перан. Сонца ўзыдзе прыгожае, Цемра адхлыне Варожая. Церні завянуць калючыя, раны загоім балючыя (Я. Пушча - ТСБМ, V, 240). Цёмная ж. Памяшканне для арыштаваных; карцар. Тады пазагаду пана Снядэцкага нас, сялян, схапілі, пасадзілі ў цёмную, праз тры дні вывелі нас на еуліцу (В. Каваль - ТСБМ, V, 243). Цівун [ст.-бел. тивунь', ст.-сканд. thiun-слуга] м. 1. У Старажытнай Русі і Вялікім княстве Літоўскім - прывілеяваны княжаскі ці баярскі слуга, які кіраваў гаспадарчымі справамі, ажыццяўляў суд па цывільных справах, збіраў даніну і іншыя павіннасці з валаснога насельніцтва; кіраўнік воласці ў княстве (з пачатку XVI ст. цівуны ў Вялікім княстве Літоўскім сталі называцца дзяржаўцаміў Цівуны, надзеўшы выведнікам на шыі пудовыя камяні, асцярожна, каб не выкуліцца самім, спіхнулі іх у каламутную імклівую ваду (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла — МКГ, 12). Цівун, лаючы запозненых, пералічваў вазы; аднак ніхто не праспаў, усе дваццаць сем з'ехаліся і выстраіліся чарадой (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 274-275). Тым часам з боку замчышча пачуліся вітальныя крыкі, яны набліжаліся, і ціеуны сталі вызваляць дарогу для шэсця, адпіхваючы простых людзей уніз, да падножжа ўзгорка, на якім стаяла царква, а папярэднім загадваючы стаць на калені (В. Іпатава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехаліся, тйвунь
2 👁
 ◀  / 658  ▶