Царства н. Дзяржава, якой кіруе цар. - Ах, - кажа.. [царская дачка], - муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска (А. Якімовіч - ТСБМ, V, 229). Царызм м. Дзяржаўны лад на чале з царом; царскі рэжым...вывесці [брата] на шлях рашаючай бойкі з царызмам (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 221). Царыца ж. 1. Ж. да цар у I знач. Панавалі, катавалі Гетманы, царыцы, I папы тваёй [Украіны] крывёю не жалелі ўпіцца (Я. Купала. Украіна - 36. тв., IV, 248). 2. Жонка цара. Люблю, ваенная сталіца, Тваёй цвярдыні дым і гром, Калі паўночная царыца падорыць сынаў царскі дом (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 354). А Дзіва-царыцсг. Цар балбоча; А дзіва-царыца, Бы та чапля паміж птушак, Скача, бадзярыцца (Я. Купала. Сон — 36. тв., V, 336). Царэвіч м. Сын цара. О, шмат прыгожанькіх дзяўчапгаў Старонцы нашай бог прыдбаў! Царэвіч ехаць мог бы ў сваты К ёй не адной, каб толькізнаў (Я. Купала. Магіла льва-Зб. тв., V, 101). Восьужо два тыдні дваццаць тысяч татараў, якіх прывялі пад Слуцак царэвічы БіцісГірэй і Бурнос-Гірэй, дзень і ноч рыхтаваліся да штурму замка (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 18). Цвержа ж. Вартавая вежа, крэпасць. Яна [Жывена] доўга стаяла, ледзь адышоўшы ад брамы, і глядзела на замкавыя цвержы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 279). Забраўшыся на цвержу, любіўуладар княства доўга аглядаць агромністую прастору, што гублялася ў лілова-лазуровай смузе, зліваючыся з небам (там жа, 283). Еўка ж з той самай хвіліны, калі ўзабралася на вяршыню цвержы і пачула, як пераклікаецца варта, вырашыла, што не аддасць марна свае гады на тое, каб сядзець на гэтай чужой зямлі, сярод чужых людзей (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 309-310). Цемнік м. Татарскі военачальнік, які камандаваў дзесяцітысячным войскам. Зусім нядаўна Мамай аддаў маскавітам ярлык і на княжанне ўладзімірскае — але таму, што Масква скарыстала ягоную барацьбу з ханам Мурутам-Чынгізідам і паабяцала аддаваць даніну менавіта гэтаму цемніку, а не яго ворагу (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 602)...сотнік можа ўзвысіцца да тысячніка, а тысячнік — да цемніка, і кожны з іх бярэ ўсяго, што нарабавалі ў чужым горадзе, альбо паселішчы (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 36). Церам м. У Старажытнай Русі - высокі баярскі або княжацкі дом у выглядзе вежы. Дачуўся полацкі князь пра красуню-Алёну і загадаў гайдукам забраць ў свой церам —хай служыць яму і спявае песні (С. Грахоўскі — ТСБМ, V, 239). Церам, у якім жыла яна цяпер, стаяў наводшы
2 👁