Царат [польск.] м. Царызм, самадзяржаўе. Час выступаціўраз Проці царату, Проці ворагаў працоўнага люду (Я. Купала. Ленін - 36. тв., У. 282). Бітву ўзнялі цараты За таляры і троны, Безліч кінуўшы люду У прадсмяротныя стогны (Я. Купала. Летапіснае - 36. тв., IV, 179). Царскі, прым. 1. Які належыць цару. У царскім двары і баярскіх палатах пасяліліся ціхія духоўнікі, манахі, калікі вандроўныя (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 164). Люблю, ваенная сталіца, Тваёй цвярдыні дым і гром, Калі паўночная царыца Падорыць сына ў царскі дом (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 354). Хоць бы ўжо ў царскае горла урэзацца, Хоць бы кроў з панскіх выпусціць жылаў! (Я. Купала. Беларусі ардэнаноснай - 36. тв., IV, 269). Звязаны роднаснымі адносінамі з царом. Тут паказвалі на князёўну царскай крыві — на ёй была дыядэма (Э. Самуйлёнак - ТСБМ, V, 228). II Які прыслужвае цару. Божа наш, божа, што гэта будзе, Што гэтак сталі таннымі людзі! Царскія слугі б'юць іх, страляюць (Я. Купала. Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску - 36. тв., I, 129). // Які выдадзены царом. Сышліся [людзі] цешыцца з царскага ўказу, Што ўсім свабоду прыносіў адразу (там жа, 130). А песня была з беларускіх загонаў, Аграбленых, скованых царскім законам (Я. Купала. Памяці М. Горкага - 36. тв., IV, 336). 2. Які адносіцца да палітычнага рэжыму на чале з царом. Паўстаў [пралетарый] ніштожыць цьму і здзекі, Ніштожыць царскае ўладанне (Я. Купала. Вялікаму Кастрычніку - 36. тв., IV, 213). Царскае самаўладства не лічылася з духоўнымі запатрабаваннямі народа і ўсяляк перашкаджала развіццю беларускай культуры, друкаванню кніг на роднай мове, не прызнавала нават і існавання самой мовы беларусаў (М. Суднік - ТСБМ, V, 228). Калісьці даўняю часінай, Пад царскім гнётам і ярмом мая цудоўная краіна Была магілай і турмой (П. Глебка - ТСБМ, V, 228). Н Звязаны з перыядам царызму. А ён [Capreft Kapara], па праўдзе сказаць, яшчэ і не жыў. To бадзянні па астрогаху царскія часы, то работаў падполлі, то гэтая вайна... (Я. Колас — ТСБМ, V, 229). Была Расія царскіх дзён, А дні былі, як ночы; Душыў бязлітасны прыгон Сялянаў і рабочых (Я. Купала. Вялікаму Кастрычніку - 36. тв., IV, 212). Н Пра грошы царскіх часоў. Пакуль Міхась корпаўся, завязваючы ў клунак сваю цывільную вопратку, да яго падышоў Крываручка і ціхачом дастаў з кішэні дзве царскія сторублёўкі, усунуў яму ў кішэню. — Гэта ад мяне перадай (М. Машара — ТСБМ, V, 229). II Пра пасаду, чын. Той за маскоўскім, іншы за варшаўскім раем Імкнуцца будуць вечным тым звычаем, Што атрымалі ад прадажных продкаў, Якія за шляхоцкія адзнакі, Або за царскія чыны, ў прымакі Плылі ў чужыншчыну сляпой паводкай (Я. Купала. Шляхам гадоў - 36. тв., IV
Дадатковыя словы
бюць
3 👁