Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Цар м. 1. Асоба, якая мела тытул манарха ў Расіі, Балгарыі, Сербіі. [Паны-бунтаўшчыкі] узняліся супраць нашага цара (М. Віж. Лабірынт-Л, 15). 2. Асобныя кіеўскія князі называлі сябе так ужо ў XII ст. - Скажы ім, каб ішлі за Гарбы, а самупадзі на калені перад царом нашым! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 24). 0 Без цара ў галаве — недалёкі, абмежаванага розуму. Гэта ў нашым пад'ездзе такая суседка жыве - забываецца вечна. Зусім без цара ў галаве (Н. Гілевіч. Пісьмо рэдактару адной газеты - ЭСФ, 48-49). 3 царом у галаве — вельмі разумны, кемлівы. Старшыня чалавек бывалы, з царом, як кажуць, у галаве. 3 ім гаварыць цікава праўсё (В. Карамазаў. Я любіў яго — ЭСФ, 172). Hi аб чым не піужым і цару не служым (фалькл.) — аб бестурботным жыцці, калі нікому не абавязаны. Янка дадаў — Мы людзі бестурботныя, на ўсё добрае ахвотныя, хлопцы вясёлыя, хоць пяткі нашы голыя. Hi аб чым не тужым і цару не служым (Я. Колас. На ростанях - 36. тв. у 12 т., IX, 571). Цар без кароны - пра нязграбнага выгляду чалавека. - Чаўнок - не човен, а карыта, У нас і частка дна адбіта; Прысок тырчыць, Як струп на плеху, А хлопцы поўзаюць ад смеху, А дзядзька сам — цар без кароны I выгляд — мокрае вароны! (Я. Колас. Новая зямля - 36. тв. у 12 т., VI, 95). Цараваць незак. Царстваваць. [Цар] не мог не бачыць, што ў новай вайне прыгонная Расія не вытрымае, яе заваююць і падзеляць мацнейшыя дзяржавы. Тады ўжо не цараваць ні яму, ні яго роду (А. Якімовіч-ТСБМ, V, 228). Царадворац м. Саноўнік, які займаў пасаду пры царскім двары; прыдворны. Ен [Валуеў] падымаўся па сходах той асаблівай, выхаванай хадою царадворца і саноўніка, злёгку спружынячы на кожным кроку (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 356). [Яроцкі:] Слізкі быў чалавек. Царадворац. Душа, здаецца, наросхрыст, а сам хітры, як лін (там жа, 244). Вершы, дзе паказаны здзекі над народам не падабаліся царадворцам (Р. Семашкевіч - ТСБМ, V, 228)...стары царадворац нелюбіў, кабхтось абыходзіў яго (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 117). He вам, царадворцам, чыніці pacnpaey Had тым, хто змагаўся за долю (Я. Купала. Суд ідзе - 36. тв., IV, 214). За царадворцаў, за банкіраў, за цароў Лілася кроў людзей, скаваных жахам, Пад музыку гармат, званоў лілася кроў (Я. Купала. Старыя акопы - 36. тв., IV, 264). Цараня н. 1. Дзіця цара. Усе на гэтым свеце -Жабраняты, цараняты - Адамавы дзеці (Я. Купала. Сон - 36. тв., V, 327). 2. Прыслужнік цара. Судзіце суды мураўёўскім законам Had людам, загнаным у краты, А выбасць прысуд свой cyddзя у чырвоным На вас на саміх, цараняпіы (Я. Купала. Суд ідзе - 36. тв., IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падездзе
2 👁
 ◀  / 658  ▶