Хто-кольвечы, займ. Хто-небудзь. А калі гэта брашура пакіруе на думку каго-кольвечы напісаць аб гэтым сталую працу з дэтальнымі гістарычнымі, эконамічнымі, этнографічнымі і статыстычнымі даннымі, то мая мэта будзе дасягнута (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 3). Хунт м. 1. Тое, што фунт у I знач. У руцэ трымаў на лазіне два шчупакі, хунтаў на пяць кожны (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай ХБ, 8). - Моцненькі, хунтаў каля дзесяці будзе! Воін! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 175). 2. Плата за памол у млыне і ўвогуле плата. Жыў [Басалыга Мірон] не бедна, не багата. Жыта на хлеб малоць у млын не вазіў, каб хунты не аддаваць, у свае жаронцы малоў (М. Лобан - Ск., 116). - Здавай свае хунты. Дакуль цягнуць будзеш? (там жа). Хуфніца ж. Від гарматы. 3 глухімі выбухамі, у слупах дыму, плявалі ў варожыя рады смяротныя ядры (гарматы) хуфніцы (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 22). Хэўра [яўр.] ж. Хеўра. Проста ўтварылася хэўра злачынцаў, і зьдзекваюцца зь людзей (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 27). ц Цалёвы, прым. Даўжынёй на цалю. I дома пераканаўся, што сябра мой праўду казаў: гэтай каўбасой я адным махам ламаў цалёвую дошку (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай - Тв., 42)...каля коміна стаяла матчына прасніца, скрыначка з рашпіленымі абцугамі і цалёвымі ржавымі цвікамі (В. Адамчык - Ск., 17). Цалёўка ж. Дошка на цалю даўжынёй. Агата пайшла ў мыцельнік, за перагародку з цалёвак, нібы мыць міскі (К. Чорны - Ск., 17). Цалкач м. Сярэбраная манета вартасцю ў адзін рубель. Піліп захваляваўся: «Гэта-ж цэлых сорак пяць цалкачоў!» (М. Цэлеш. Воўчым сьледам - ХБ, 195). Цаля і цаль [ст.-бел. цаль', польск. cal, ад ням. Zoll] м. Мера даўжыні ў даўняй Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім, роўная 2,54 см. Струхлеўшыя сцены [хат] у зямлю паўязджалі, А шыбы у вокнах не больш па дзве цалі (Я. Купала. Адплата кахання — 36. тв., V, 42)...цвічок такі прымерне: Ў цаль — таўсты, даўгі ў тры цалі, Гані ў кожна маку зерне Па тры гэткія ганталі'. (Я. Купала. Пані Твардоўская - 36. тв., III, 336). 0 He саступіць і цалі - не ўступіць нават у дробязях. [Кастусь:] Кожны падлец калі-небудзь рабіў першы крок да подласці. Я не хачу яго рабіць. Я не саступлю і цалі. Мяне не на тое нарадзілі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II
3 👁