Наклеіў хтосьці на сцяне. I то ўсё — вынік хлопскай злобы (там жа, 198). [Ладунскі:] - Я баюся, што недаацэнка сілы «хлопскага» руху можа прычыніць нямала непрыемных неспадзяванак (Я. Колас. Дрыгва-Др., 97). Ходаньне н. Змаганне. Князь Ізяслаў пачаў ходаньне за канчатковае вызваленьне бацькаўшчыны сваёй пагцалчанай маці з-пад улады Кіева (М. Цэлеш. Летапісная Няміза - ХБ, 217). Ходнік м. Тратуар. [Пёрка].. крушыла бліжэйшыя тыны, здымала дошкі з драўляных ходнікаў і навет крыжы на бліжэйшым магільніку... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 90). Холмскі [ад г. Холм (цяпер Хэлм, Польшча)], прым. Які мае адносіны да Холмскай зямлі — гістарычнай вобласці, якая спачатку была ў складзе Галіцка-Валынскага княства, пасля - у складзе Вялікага княства Літоўскага, у 1377-1387 гг. - у Венгрыі, з 1387 г. - у Польшчы. Ейны [Улляны] брат, холмскі князь Усевалад Аляксандравіч, таксама звяртаўся па дапамогу да Вільні, нават зусім нядаўна, якіх пяць гадоў назад, і дапамогу тую атрымаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 586). Хоўтка ж. Шкатулка. - Вазьму тую хоўтку (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 57). Хоцій м. Любімец. Перабіў [Ізяслаў] славу дзеду свайму Усяславу, а сам пад чырвонымі шчытамі на крывавай траве, пабіты літоўскімі мячамі, з Хоціем лёг (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 244). Хоць [ст.-руск. хоть, xomu - 1. Жаданая жонка. 2. Наложніца] ж. Любімая жонка. Усяслаў, абкружаны сынамі, моцна пацалаваў Крутаславу, гарэзліва ўсміхнуўся: - Які сон, хоць мая, калі ты побач? (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 560). Хранцузскі, прым. Французскі. Хранцузскі замок на дзьвярах мякка пстрыкнуў, і дзверы бяз шуму адчыніліся (М. Цэлеш. «Янка сеяў людзі жалі»- ХБ, 125). Хромка ж. (разм.). Храматычны гармонік. Цяпер.. баян [Васіля], як калісьці мая просценькая хромка, водзіць моладзь на тую ж лугавінку, якую вартуе стары дуб (М. Пянкрат — ТСБМ, V, 214). Доўгі час Хролік быў на цаліне, там навучыўся граць, купіў хромку і вось нядаўна вярнуўся (М. Гроднеў - ТСБМ, V, 214). Хрост м. Хрышчэнне. [Князь:] — Ты ж сынок ведаеш, я абяцаў ім [паслам] прыняць хрост (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 424). [Паны-рады].. як славяне болей хіліліся да хрысціянства грэчаскага абраду, раз ужо нельга было пазбегнуць хросту (там жа, 425). Хрысты мн. Хрысціяне. - Я завёў бы ўсіх вас у будан, але нельга вам, хрыстам, начаваць разам з намі (Л. Дайнека. След ваўкалака МКГ
3 👁