скіне чорную хламіду, абдыме ўнукаў, Ізяслаў забярэ яе ў Полацк (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 116). Еўнух пайшоў, схаваўшы чарачку з атрутай у доўгае рукаво сваёй бледна-ружовай хламіды (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 108). Хлебапёк м. Пекар. Устане рана хлебапёк, Адчуе смачны пах, I пойдзе жытні свежы хлед з румянцам на шчаках (Э. Агняцвет ТСБМ, V, 201). Хлебнік м. Гандляр збожжам, хлебам. Хлебнік, нібы складзены са сваіх уласных хлябоў, агледзеў здаравеннага, трохі нехлямажага мужыка ў вышыванай кашулі з сякерай-кляўцом за поясам (вольны!), белавалосага, хударлявага (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 32). Хлебнік ужо выйшаў з невялічкім хатульком (там жа, 34). А Навалач-хлебнік'. Акруціў, навалач-хлебнік (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 35). Хлоп [ст.-бел. хлопь; польск. chlop] м. Тое, што халоп.-Палохаемся, княжа. Дый не кідаць жа дабро. Тады хлопыўсё вылупяць (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 42). - Божа, божа, ты бачыш пакуты. Крыж у хлопаў паны здзіраюць, Каб ярмо нацягнуць на шыю (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 20). На сцэне стаіць хлоп. Пры ім ляжыць на падлозе дуда (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 95). Пан Галыга зьбіты з mpony, I ня верыць ён вушам, Ен вачэй ня зводзіць з «хлопа», Чарам тым паддаўся сам (Я. Колас. Сымон Музыка — CM, 133). Яшчэ й маралы прачытае [пан] Ці тэзіс выставіць аб тым, Што хлоп быдлё і што крутая Павінна быць расправа з ім (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 29). Пан забраўу «хлопа» Воды, чаўнакі. Мы паноў патопім - Прыдзе час такі (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна 36. тв. у 4 т., II, 392). А Паганец-хлоп. Пан Богут ходзіць, збіты з тропу, Ніяк не можа ўзяць канцоў: Ці то шукаць паганца-хлопа, Ці да Пшэборы слаць ганцоў? (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 71). Хлоп-вахлак-. Пшэбора стукнуў кулаком: Ён зараз пойдзе нарасправу 3 тым дзёрзкім хлопам-вахлаком (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 76). Хлопаманскі, прым. Які выказваў прыхільнасць да мужыкоў («хлопаў»). Чэсць тагачаснай кіеўскай маладзёжы, каторая была дэмакратычнай і «хлопаманскай» (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 518). Хлопскі, прым. Які належыць хлопу. Хацеў паручнікяго выкінуць, бо нашто хлопскае дзіця, перашкаджаць будзе крыкам ды кугіканнем, пасля перадумаў (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 333). Рахунак гэты ёсць закон, Сваволлю хлопскага учынку Канец пакласці мусіць ён (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 79). I пашквіль нейкага галгана
4 👁