Хвэст м. Фэст. Ён [Тамаш] іх [боты] ужываў толькі ў самыя ўрачыстыя выпадкі жыцця: на гадовы хвэст або на пятровы кірмаш у мястэчку (3. Бядуля. Тры пальцы - 36. тв. у 5 т., III, 162). Хедар [ад ст.-яўр. хедер — пакой] м. Яўрэйская пачатковая школа для навучання хлопчыкаў асновам іудаізма (у Расіі хедэры былі скасаваны пасля рэвалюцыі 1917 г. у сувязі з утварэннем адзінай агульнаадукацыйнай школы). Былі забыты мае грахі: пісталецікі, упартасць, супраціўленне бацьку, уцёкі з хедэра (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 300). Хітон [гр. chitön] м. Мужчынскае і жаночае адзенне старажытных грэкаў: доўгая і шырокая сарочка часцей без рукавоў, якая падпяразвалася з напускам. II Адзенне такога крою. Ён [Юстын] насіў белую доўгую палатняную світку, якая нагадвала хітон афінян (3. Бядуля. У дрымучых лясох —36. тв., 111,295). Імгненна быўзняты з яе [Жывены] хітон, і спрытныя рукі рабынь сталі націраць цела дзяўчыны ружавым алеем, у той час як іншыя заняліся яе рукамі — стрыглі пазногці, націралі пальцы хной (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 190). Цёмна-сіні хітон з залатымі ўзорамі атуляў шырокія плечы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 16). Сыну ж і яго аружаносцу падарыў Брачыслаў па хітоне (там жа, 18). Стольнік толькі пакруціў галавой, агледзеўшы баярынь: парчовыя і шаўковыя хітоны, упрыгожаныя залатой тасьмой, паласой з жэмчугу ці проста абшытыя камянямі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 35). Каўнер ягонага хітона быў падобны на манашы, шырокі, у складках, і ў гэтым каўняры, нібы ў глыбокай місе, ляжала правільна-круглая галава з рэдкімі, у некалькі кучаравых валасоў, вусамі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 97). Хітрэц м. Архітэктар. «3 мы жяшчэ нават хітраца не падабралі, які б хаця малюнак храма зрабіў і разлікі ўчыніў!»-усклікнуў Святазар (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 290). Хламіда [ст.-руск. хламида — мантыя, плашч] ж. У старажытных грэкаў і рымлян - прамавугольны плашч з засцёжкай на правым плячы або на грудзях. Белая шарсцяная хламіда, перакінутая цераз плячо, звісала ззаду на спіне (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 184). Шыракалобы, мажны, як бык, у жалезным панцыры на грудзях і кароткіх скураных штанах, прыкрыпгых, пакуль ён дрэмле, цёплай ваўнянай хламідай, гемілахіт слухае пасланніка коміта (там жа, 208). Н Сцэнічнае адзенне. Пілат у хламідзе з паперы стаяў слупам пасярэдзіне памоста і круціў вачыма так, што бабы абміралі ад жаху (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 46). Н Шырокае нязграбнае адзенне. Спраўдзіцца яе [Рагнеды] мара: прыедзе сын, яна
Дадатковыя словы
хламйда
4 👁